Бабарыка падзякаваў кіраўніку МЗС Польшчы за сустрэчу з беларускім бокам у Нью-Ёрку «Дзякую Радославу Сікорскаму 🇵🇱 за сустрэчу з міністрам замежных справаў Беларусі ў рамках #UNGA81, нягледзячы на сённяшнія няпростыя абставіны. Любая магчымасць для дыялогу важная, калі яна можа спрыяць паляпшэнню адносінаў на карысць людзей Польшчы і Беларусі», — напісаў у X Віктар Бабарыка. Сустрэча Сікорскага і Рыжанкова адбылася на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Сікорскі назваў яе першай, «уступнай», і сказаў, што кантакты паміж бакамі адбываюцца таксама на іншых узроўнях. Польскі журналіст Руслан Шошын, які асвятляе беларускую тэматыку, у каментары «Белсату» назваў сустрэчу «пераломам без выразнай, зразумелай перспектывы». Што гэта быў перш за ўсё сімвалічны крок, наступствы якога пакуль незразумелыя.