✈️ Turkish Airlines вярнула рэйсы паміж Стамбулам і Менскам У Нацыянальным аэрапорце «Менск» сустрэлі першы самалёт Turkish Airlines пасля аднаўлення палётнай праграмы. Паветранае судна прыбыло са Стамбула дакладна паводле раскладу. Маршрут Стамбул – Менск лічыцца адным з самых папулярных сярод беларусаў, а праз стамбульскі хаб пасажыры могуць працягнуць падарожжа ў дзясяткі краін свету. На першым этапе турэцкая авіякампанія плануе выконваць 6–7 рэйсаў на тыдзень – як дзённыя, так і начныя.