

📷 Фотафакт: так выглядае цягнік «Укрзалізниці» пасля трапляння па ім беспілотніка на вакзале ў Луцку Пажар быў аператыўна патушаны. У вагонах у момант «прылёту» нікога не было.
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat


📷 Фотафакт: так выглядае цягнік «Укрзалізниці» пасля трапляння па ім беспілотніка на вакзале ў Луцку Пажар быў аператыўна патушаны. У вагонах у момант «прылёту» нікога не было.
🏒 Хакеісты з дзвюх «братэрскіх» сталіц учынілі маштабную бойку ўжо на 18-й секундзе матчу КХЛ Так выглядаў старт сённяшняй гульні маскоўскага ды менскага «Дынама» 🥊 Сам жа матч скончыўся для клубу з Беларусі чарговай паразаю (ужо трэцяй запар у трох згуляных матчах сезону).
💬 «Я ведаю, што невінаваты, і давяду гэта. На 101% упэўнены ў тым, што выйграю працэс» Беларускі добраахвотнік Жэрар (Аляксандр Красоўскі), якому ва Украіне пагражае турэмнае зняволенне паводле артыкулаў за «самавольнае пакіданне часткі» ды «незаконны абарот зброі», даў шчырае інтэрв'ю «Белсату», дзе расказаў сваю версію падзеяў. Цяпер Жэрар знаходзіцца на волі (яго выпусцілі пад заклад), аднак на яго накладзены шэраг абмежаванняў. Да таго ж, беларус не хавае свайго расчаравання паводзінамі асобных украінскіх чыноўнікаў ды інстытуцыяў. ✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

💀 Вось такі помнік з'явіўся ў Вільні. Без падказак амаль немагчыма здагадацца, каму ён прысвечаны Толькі подпісы на калоне пад гэтымі залатымі чарапамі даюць зразумець, што аўтар прысвяціў сваю скульптуру вялікаму князю Літоўскаму ды каралю Польскаму Жыгімонту II Аўгусту, а таксама ягонай другой жонцы Барбары Радзівіл. ✍️ Шлюб Жыгімонта і Барбары быў таемным – пара хацела схаваць гэты факт ад шляхты ды магнатаў, якія выступалі рэзка супраць пашырэння ўплыву Радзівілаў. Усяго праз 4 гады пасля вянчання (і менш як праз паўгода пасля каранацыі на польскі трон) Барбара памерла. Дагэтуль існуе версія, што яе атруцілі. 👀 Помнік паставілі ў дворыку каля бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. Некаторыя жыхары Вільні ўжо выказалі сваю незадаволенасць вусцішным выглядам скульптуры.
🤔 Пуцін пагражае Еўропе ў выпадку ўводу войскаў ва Украіну, Зяленскі прапанаваў яму спаткацца ў Маямі, а Пяскоў тым часам заявіў, што Расея каардынуе праверку боегатовасці ў Беларусі. 📺 Гэтыя ды іншыя тэмы глядзіце ў вечаровым выданні навінаў.
❗️Tribuna: паводле падазрэння ў забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску затрыманы хакейны суддзя Аляксей Гаўрылёнак 38-гадовы Аляксей – сын былога гульца нацыянальнай хакейнай зборнай краіны Аляксандра Гаўрылёнка. Журналісты @tribuna_by звяртаюць увагу, што ягоны профіль ужо выдалены з афіцыйнага сайту Федэрацыі хакею РБ.
🤔 У Лошыцы сёння адбываецца нешта дзіўнае: толькі патушылі адну хату – як загарэлася іншая Гэтым разам полымя пашкодзіла не драўляную пабудову, а цагляную.
🇱🇻 Латвійскія сілавікі затрымалі мужчыну, які вёз у салоне свайго легкавіка ажно 7 мігрантаў Ніхто з пасажыраў не меў дакументаў, якія б дазвалялі легальна знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу. Кіроўца ж выявіўся грамадзянінам Латвіі. Як высветлілася, мігранты незадоўга да таго незаконна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу. Пра іх далейшы лёс не паведамляецца. Тым часам кіроўцу за садзейнічанне нелегальнаму перамяшчэнню асобаў праз дзяржаўную мяжу цяпер пагражае крымінальная адказнасць.

У менскай Лошыцы гарэла драўляная хата Гукі «выбухаў», якія чуваць на відэа, – гэта шыфер, які лопаецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Пажар быў зліквідаваны, пацярпелых няма. ✍️ Цікава, што ў межах святкавання Дня гораду ў Менску сёння адбываліся спаборніцтвы «Наймацнейшы пажарны-ратаўнік» 🫠 Але гэтае загаранне не было часткаю турніру – тут усё па-сапраўднаму.
🗿Будуць «юрыдычна паслухмянымі», бо баяцца дэпартацыі. BELPOL вывучыў закрытыя абвесткі з «рэкламаю» замежных працаўнікоў Сярод іншых «перавагаў», якія, напрыклад, маюць госці з Пакістану ці Непалу, называецца гатовасць да перапрацовак, фізічная трываласць ды адсутнасць цікавасці да алкаголю. ✅ Чытайце наш вялікі матэрыял 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі
🫠 Гамельчукі прыйшлі за рамантыкай, а атрымалі фаер-шоу Выданне @flagshtok звярнула ўвагу, што фестываль водных ліхтарыкаў, якія ладзілі на Сяльмашаўскім кар'еры, трохі адхіліўся ад плану. Замест таго, каб разнесці ліхтарыкі па паверхні вады, вецер прыбіў іх да берагу. Але і гэта быў не канец канфузу – полымя з гэтых папяровых «караблікаў» падпаліла прыбрэжны чарот 💁🏻♂️
💬 «Вы ж понимаете: волосы – это не зубы, их можно отрастить в любой момент» 🕷Павук высвятляе, чаму для вучняў баранавіцкай школы «выкацілі» спіс «ідэалагічна правільных» прычосак ды што будзе, калі фрызура вучня зацверджаным мадэлям не адпавядае. Уцямных тлумачэнняў блогер так не атрымаў, затое высветліў нешта іншае: вялікая частка супрацоўніц сферы адукацыі РБ чамусьці вельмі нервовыя 😳 👀 Глядзіце і слухайце свежы выпуск «Шухер шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»
☝️Расейскія дроны атакавалі Луцк і Ковель у Валынскай вобласці Гэты рэгіён Украіны мае мяжу з Берасцейскай вобласцю Беларусі. У Луцку дрон патрапіў у пасажырскі цягнік, ён загарэўся. У Ковелі ж беспілотнік пацэліў у будынак вакзалу. Інфармацыі пра пацярпелых на гэты момант няма.
🎞 Упершыню ў найноўшай гісторыі ў праграме Венецыянскага кінафестывалю прэзентавалі фільм пра Беларусь Стужка «Лісты з маўклівай краіны» расказвае гісторыі людзей, чыё жыццё змянілі рэпрэсіі, турма і выгнанне. Ён здымаўся цягам пяці гадоў. «Перш за ўсё я хацеў даць галасы людзей з Беларусі, пра Беларусь, з рознай перспектывы. Кагосьці ўжо з намі няма, як Вітольда [Ашурка], які памёр – быў закатаваны ў турме», – расказвае рэжысёр Андрэй Куціла. Кіно складаецца з гісторыяў пяці чалавек, сярод іх – згаданы вышэй Вітольд Ашурак, які ўжо пайшоў з жыцця. А яшчэ – асоба, што знаходзіцца ў Беларусі і спрабуе пазбегнуць затрымання. Пасля фестывалю ў Венецыі фільм пакажуць у Польшчы, Нямеччыне і Францыі.
🔫 Беларусы зладзілі на старэнькім ЗІЛе трук у стылі праграмы Top Gear У TikTok з'явілася відэа, на якім цяжкавік пераязджае праз Прыпяць, якая гэтым летам моцна абмялела. Праўда, многія гледачы заўважылі, што на першых кадрах у кузаве ЗІЛа адсутнічаюць дровы, а далей ён едзе праз раку ўжо загружаны бярвеннем. Аўтар патлумачыў, што справа ў мантажы: спачатку аўтамабіль ехаў пустым з аднаго берагу на іншы, а вяртаўся назад ужо з дровамі. То бок ён «фарсаваў» раку двойчы, а кадры проста былі так склееныя.
💬 «Магчыма, абарона ад махляроў тут і спрацуе, іншая справа – якім коштам» Самаабвешчаныя ўлады Беларусі не стамляюцца шукаць усё новыя сферы жыцця, дзе можна яшчэ мацней «закруціць гайкі». Гэтым разам выйшаў указ Лукашэнкі, які бярэ пад кантроль дабрачынныя зборы. На паперы ўсё як звычайна выглядае шляхетна: заяўленая мэта – абараніць беларусаў ад махляроў. Але ў рэальнасці ступень зарэгуляванасці цяпер такая, што гэта натуральна ставіць «палкі ў колы» людзям, якія змагаюцца за сваё жыццё альбо жыццё блізкіх, і для якіх часам мае значэнне кожны дзень і кожная гадзіна. ✅ Разбіраемся ў гэтай справе разам з экспертамі 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
✍️ Нямецкія ўлады назвалі імя беларуса, датычнага да дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыгу Мужчыну завуць Андрэй К. Нагадаем: раней стала вядома, што ён атрымаў шэнгенскую візу ў амбасадзе Італіі ў Менску. На тэрыторыю Еўразвязу дзякуючы гэтай візе дыверсант патрапіў напрыканцы красавіка. Што цікава, раней Андрэй К. быў фігурантам крымінальных справаў у Літве ды Фінляндыі. У ролі ж арганізатара выступіў Алег Л. з расейскім пашпартам. Ён таксама апынуўся на тэрыторыі Нямеччыны цалкам легальна. За два дні да атакі Алег Л. пакінуў Нямеччыну і вырушыў у Сербію. Цяпер ён ужо знаходзіцца ў РФ.
🇺🇦 Зяленскі зноў заявіў пра сваю гатовасць асабіста сустрэцца з Пуціным У размове з выданнем Deutsche Welle прэзідэнт Украіны сказаў, што добрым месца для такой сустрэчы мог бы стаць саміт G20 у Маямі, запланаваны на снежань: «Вядома, мы мусім там быць. Мусім сустрэцца, размаўляць і прымаць рашэнні. Справа не ў тым, што я яму скажу, або што ён мне скажа. Словы не маюць значэння. Значэнне мае вынік. І ўсё» Адзначым, што ў Крамлі пакуль не абвяшчалі пра намер Пуціна наведаць згаданы саміт.

😨 У Менску легкавік збіў 12-гадовага дзіцёнка на электрасамакаце Здарэнне адбылося на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ціхай. Падлетак перасякаў праезную частку на зялёнае святло і па роварнай сцежцы. Аднак, згодна з беларускімі правіламі дарожнага руху, калі побач з роварнай сцежкаю ёсць пешаходны пераход, раварыст або самакатчык у любым выпадку мусіць спешвацца. Пасля аварыі хлопчыка накіравалі ў больніцу для абследавання.
📺 Навіны за 8 хвілін 🐴 Бесчалавечная гісторыя з Магілёва: дырэктар мясцовай коннай школы аддаў «спісаных» каней на забой мясакамбінату. Навучэнкі спрабавалі іх уратаваць. Ці ўдалося? ✍️ А таксама: вялізныя чэргі ў сталічную паліклініку, Пачобут на «Валадарцы» (на шчасце, як турыст), продаж дарогі ў Быхаве (што?), экзатычная ліхаманка ў Беларусі. Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻