🎾 Арына Сабаленка саступіла Алене Рыбакінай у фінале US Open Сабаленка ўзяла другі сэт, аднак у першым і трэцім мацнейшаю была нарадзінка Масквы (4:6, 7:5, 2:6). Раней прадстаўніца Казахстану ўжо забрала ў беларускі тытул першай ракеткі свету – гэта адбылося дзякуючы факту выхаду Рыбакінай у паўфінал турніру. Сабаленка будзе вымушаная пакінуць топавы радок рэйтынгу WTA пасля бесперапыннага знаходжання на ім на працягу 99 тыдняў. Адкрыты чэмпіянат ЗША быў апошнім у гэтым годзе турнірам Вялікага Шлему.