🇱🇹 Літоўскія вайскоўцы прынялі чараду птушак за дроны і абвесцілі на ўсходзе краіны паветраную трывогу Таксама з гэтай прычыны часова зачынялі віленскі аэрапорт, а ў паветра падымалі вынішчальнікі NATO. Праз 40 хвілінаў пасля пачатку трывогі быў дадзены «адбой», аэрапорт таксама запрацаваў у штатным рэжыме. Марафон, які сёння адбываўся ў Вільні, спыняць не сталі. ✍️ Вайскоўцы патлумачылі, што падчас назірання за радарамі сляды, якія пакідаюць птушкі, могуць быць вельмі падобнымі да слядоў БПЛА.