💀 Вось такі помнік з'явіўся ў Вільні. Без падказак амаль немагчыма здагадацца, каму ён прысвечаны Толькі подпісы на калоне пад гэтымі залатымі чарапамі даюць зразумець, што аўтар прысвяціў сваю скульптуру вялікаму князю Літоўскаму ды каралю Польскаму Жыгімонту II Аўгусту, а таксама ягонай другой жонцы Барбары Радзівіл. ✍️ Шлюб Жыгімонта і Барбары быў таемным – пара хацела схаваць гэты факт ад шляхты ды магнатаў, якія выступалі рэзка супраць пашырэння ўплыву Радзівілаў. Усяго праз 4 гады пасля вянчання (і менш як праз паўгода пасля каранацыі на польскі трон) Барбара памерла. Дагэтуль існуе версія, што яе атруцілі. 👀 Помнік паставілі ў дворыку каля бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. Некаторыя жыхары Вільні ўжо выказалі сваю незадаволенасць вусцішным выглядам скульптуры.