🎞 Упершыню ў найноўшай гісторыі ў праграме Венецыянскага кінафестывалю прэзентавалі фільм пра Беларусь Стужка «Лісты з маўклівай краіны» расказвае гісторыі людзей, чыё жыццё змянілі рэпрэсіі, турма і выгнанне. Ён здымаўся цягам пяці гадоў. «Перш за ўсё я хацеў даць галасы людзей з Беларусі, пра Беларусь, з рознай перспектывы. Кагосьці ўжо з намі няма, як Вітольда [Ашурка], які памёр – быў закатаваны ў турме», – расказвае рэжысёр Андрэй Куціла. Кіно складаецца з гісторыяў пяці чалавек, сярод іх – згаданы вышэй Вітольд Ашурак, які ўжо пайшоў з жыцця. А яшчэ – асоба, што знаходзіцца ў Беларусі і спрабуе пазбегнуць затрымання. Пасля фестывалю ў Венецыі фільм пакажуць у Польшчы, Нямеччыне і Францыі.