🚗 Небяспечны абгон скончыўся пазбаўленнем правоў 23-гадовы кіроўца «Audi» на вуліцы Савецкай у Рэчыцы стварыў аварыйную сітуацыю, якая трапіла на відэа. Супрацоўнікі ДАІ знайшлі кіроўцу па відэазапісе. У выніку яго пазбавілі права кіравання на 7 месяцаў і аштрафавалі на 270 рублёў.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
📺 Апошнія навіны за 9 хвілінаў Як дзяржава кантралявацьме ваш выезд за мяжу? Як рэжым гандлюецца з Польшчаю? Трывожная статыстыка смерцяў падлеткаў. Як Сабаленка можа прайграць нават у выпадку перамогі? Гэтыя ды іншыя навіны глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 🎬
-
edited
🤔 Навошта ЗША дыялог з дыктатарам, і чаго Лукашэнка хоча ад Вашынгтона? Паводле аналітыка Віталя Цыганкова, ЗША разглядаюць Менск як магчымы канал уплыву на Пуціна і спосаб не дапусціць поўнага ператварэння Беларусі ў расейскі вайскова-палітычны плацдарм. 📌 А што Лукашэнка хоча атрымаць ад гэтых кантактаў, і ці атрымаецца ў яго аднавіць манеўраванне паміж Расеяй і Захадам – чытайце ў поўным матэрыяле на нашай старонцы 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited 😨 «Гэта не зона адчужэння, а жылы дом у Віцебску на ДСК» Мужчына паказаў пад’езд аднаго з дамоў у Віцебску. На відэа бачны жахлівы стан пад’езда: няма святла, паўсюль смецце і нешта яшчэ больш непрыемнае.
-
edited 😳 На праспекце Незалежнасці ў Менску чалавек на монаколе разагнаўся да 60 км/г Ён ехаў па пешаходнай зоне проста з хуткасцю патоку машынаў. Відэа выклікала спрэчкі ў каментарах: адны абураюцца небяспечнай хуткасцю і рызыкай для пешаходаў, іншыя пішуць, што ён ехаў па роварнай дарожцы. Негатыву дасталася і кіроўцу, бо ён здымаў усё гэта падчас руху.
-
edited
🇺🇸 Джон Коўл мае наведаць Беларусь 14 верасня Пра гэта паведамляе Радыё Свабода, спасылаючыся на крыніцы свайго карэспандэнта ў Вашынгтоне. Раней спецыяльны пасланнік Трампа Джон Коўл казаў, што плануе прыехаць у Беларусь у сярэдзіне верасня дзеля новых вызваленняў палітвязняў.
-
edited 🗳 Адзіны кандыдат апазіцыі, кампрамат на Лукашэнку і прэзідэнцкі дэбют Ярмошынай Роўна 25 гадоў таму адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары пад уладай Лукашэнкі, якія праходзілі на фоне нераскрытых знікненняў апазіцыйных палітыкаў. Чаму яны не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю і праз якую буйную трагедыю пра іх усе забыліся – згадваем у нашым відэа 🎥
-
edited
🚫🇱🇹 У Літве прапанавалі забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь услед за Латвіяй Такую прапанову агучыў дэпутат Сейма Літвы Арвідас Анушаўскас. Ён прапануе не працягваць дазволы на аўтобусныя перавозкі: Пакуль Латвія плануе спыніць аўтобусныя зносіны з агрэсарам – Расеяй – і Беларуссю, якая ёй дапамагае, Літва застаецца адным з галоўных транзітных калідораў для пасажырапатоку ў гэтыя краіны Паводле яго, дзеянняў адной Латвіі недастаткова, бо Расея і Беларусь абыходзяць забароны на ўезд у іншыя краіны ЕЗ менавіта праз Літву.
-
🧐 Беларускі КДБ застаецца асобнай структурай, але працуе пад кантролем Масквы Былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Кевін Рыл лічыць, што беларускі КДБ не стаў філіялам ФСБ, аднак яго супрацоўніцтва з расейскімі спецслужбамі істотна ўзмацнілася пасля 2020 года. Паводле эксперта, КДБ супрацоўнічае з ФСБ, СЗР і ГРУ, а беларускія спецслужбы таксама могуць выкарыстоўвацца для працы за мяжой. Пры гэтым Расея здольная вербаваць беларусаў для дыверсіяў і без непасрэднага ўдзелу КДБ. Чытайце інтэрв'ю на старонцы Спасылка без VPN
-
edited
💭 Палітолаг Павел Усаў лічыць вяртанне Анджэя Пачобута часткай добра прадуманай аперацыі ўладаў Яго гісторыю, на думку эксперта, могуць выкарыстаць для прапаганды і наладжвання кантактаў з Польшчай і Захадам. Пры гэтым Усаў падкрэслівае: гэта не азначае змякчэння рэпрэсіяў у Беларусі. Для звычайных беларусаў умоваў для бяспечнага вяртання па-ранейшаму няма: Не думайце, што гэта нейкая адліга і змена ўнутрыпалітычнай сітуацыі, нічога радыкальна і кардынальна ў Беларусі не змянілася, і ў бліжэйшы час не зменіцца, і гэта трэба разумець. Сітуацыя Пачобута – зусім іншая. Гэта постаць вядомая, вяртанне якога прапаганда і іншыя інстытуты лукашэнкаўскай улады будуць выкарыстоўваць у прасоўванні сваіх наратываў. На лёсах простых людзей гэта ніяк, на жаль, не адаб'ецца.
-
🤖 Беларускія ўлады хацелі ўрэгуляваць штучны інтэлект, але за паўтара года так і не прынялі свой закон Пакуль беларускі законапраект застаецца без выніку, улады ўсё больш арыентуюцца на Расею. Беларусь далучылася да расейскага «Кодэксу этыкі ў сферы ШІ» і ўвайшла ў арганізацыю разам з Расеяй, Кітаем ды іншымі краінамі. 👀 Чытайце па спасылцы 🔗 Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
-
💥 ЗСУ нанеслі ўдар па порце Новарасійску на Чорным моры Пажары фіксуюцца ў некалькіх месцах, у тым ліку, як мінімум адзін рэзервуар, які загарэўся на тэрмінале мазуту.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Анджэй Пачобут перасёк польска-беларускую мяжу Пачобут збіраецца знаходзіцца ў Беларусі цягам тыдня, пасля паляціць у Паўночную Амерыку. 🔸 Колькасць дазволаў на жыхарства ў Еўразвязе для беларусаў скарачаецца кожны год «Белсат» вывучыў новыя звесткі Еўрастату, звязаныя з міграцыйнай палітыкаю Еўразвязу ў дачыненні нашых землякоў. 🔸 Ці сапраўды Расея рыхтуецца да нападу на краіны NATO? І ці ёсць «Арэшнік» у Беларусі? На пытанне адказаў ваенны эксперт Аляксандр Каваленка. #штопачытаць
-
edited ☝️У Варшаве па вуліцах бегаюць не толькі дзікі А нават дзікабразы. Яшчэ ў жніўні з прыватнай гаспадаркі ўцяклі тры жывёліны. Двух дзікабразаў злавілі неўзабаве і вярнулі гаспадару. Трэці ж працягвае шпацыры па вуліцах Варшавы і яго не могуць злавіць. Спецыялісты папярэдзілі гараджанаў, каб не спрабавалі злавіць дзікабраза самастойна. Бо гэта можа быць траўматычна і небяспечна для здароўя.☝️
-
🫠 Нічога незвычайнага, проста глушэц абараняе ўраджай грыбоў ад людзей Відэа знята ў Налібоцкай пушчы. А вас бы напалохаў такі «ахоўнік»?
-
Арыштаваны абраз ксяндза Акалатовіча прадаюць трэці раз Гэта «Паўстанне Хрыста ад труны» XVIII стагоддзя – гісторыка-культурная каштоўнасць. Абраз cканфіскавалі ў каталіцкага святара і нядаўняга палітвязня Генрыха Акалатовіча. Папярэдні аўкцыён скончыўся тым, што адзіны пакупнік пагадзіўся набыць каштоўнасць, але ў выніку так і не купіў. Падчас першага аўкцыёну пакупнікоў зусім не было. Першапачаткова абраз спрабавалі прадаць за 4 000 рублёў, пазней за 3200, а цяпер за 2400 рублёў. Усё гэта адбываецца ў межах «пагашэння даўгоў» святара, якога напрыканцы 2024-га года асудзілі да 11 гадоў зняволення за «здраду дзяржаве». Аднак паўгода таму яго вызвалілі пасля візіту ў Менск прадстаўніка Ватыкану. Цяпер Генрых Акалатовіч знаходзіцца акурат там, у Ватыкане. Раней лукашэнкаўцы ўжо прадалі ягоны Volkswagen, а таксама спрабавалі знайсці пакупніка для зямельнага ўчастку святара, але поспеху гэтыя захады не мелі.
-
💥 #галоўнае за 8 верасня ✔️Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь і зрабіў здымак на фоне Нёмна ў Горадні ✔️Журналіст Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі раскрыў усе нюансы, звязаныя з вяртаннем Пачобута ✔️Рэжым Лукашэнкі прапанаваў Саюзу палякаў Беларусі самараспусціцца ды легалізавацца як новая юрыдычная асоба? Вось што вядома ✔️Беларускі Threads заступіўся за шпіца, якога гаспадар неахайна цягнуў на павадку. У справу ўмяшалася нават міліцыя ✔️Беларуска стала галоўнай зоркаю чэмпіянату Польшчы па стральбе з лука, заваяваўшы ажно 7 залатых медалёў ✔️Кіеў уначы пацярпеў ад маштабнага абстрэлу балістыкаю. Пазней дрон ударыў па будынку тэлеканалу «Мы – Украіна» ✔️Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open. Але можа страціць статус першай ракеткі свету ✔️Сёння – Дзень беларускай вайсковай славы. Адкуль ён бярэ свае вытокі ды чаму на яго не варта забывацца і ў XXI стагоддзі? ✔️МЗС Вугоршчыны пастанавіла выслаць з краіны 10 расейскіх дыпламатаў ✔️62-гадоваму кіроўцу цяжкавіка стала кепска проста за стырном на МКАД. Ён памёр ✔️Літоўскія памежнікі зладзілі аблаву на людзей, датычных да кантрабанды беларускіх цыгарэтаў. Амаль палова затрыманых апынуліся іхнымі калегамі
-
🎾 Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open У матчы 1/4 фіналу беларуская тэнісістка, якая па-ранейшаму мае тытул першай ракеткі свету, перамагла Лінду Наскову з Чэхіі ў трох сэтах (7:6, 3:6, 7:6). Складаны двубой працягваўся амаль дзве з паловаю гадзіны. ✍️ Варта адзначыць, што ў выпадку, калі заўтра прадстаўніца Казахстану Алена Рыбакіна ў яшчэ адным чвэрцьфінале пераможа кітаянку Цыньвэнь Чжэн, Сабаленка страціць сваю пазіцыю першага нумару жаночага рэйтынгу. Беларуска бесперапынна знаходзіцца на ёй ужо амаль два гады – з кастрычніка 2024 года. Парадаксальна, але нават перамога на сёлетнім US Open не дапаможа ёй утрымаць топавае месца ў рэйтынгу WTA, калі свой матч выйграе Рыбакіна.
-
🤔 Дык колькі ж войскаў было на полі бітвы пад Воршай? Гісторыкі спрачаюцца дагэтуль. Паслухайце, чаму некаторыя лічбы выглядаюць нерэальнымі, а што вядома дакладна ☝🏻 Больш падрабязнасцяў пра знакамітую бітву ды яе ўдзельнікаў, а таксама што яе яднае з сённяшняй вайною Расеі супраць Украіны, глядзіце ў адмысловым выданні «Вусоў Скарыны»🌐
-
💁🏻♂️ Літоўскія памежнікі зладзілі аблаву на людзей, датычных да кантрабанды беларускіх цыгарэтаў. Амаль палова затрыманых апынуліся іхнымі калегамі У выніку аперацыі, праведзенай у ноч на панядзелак, пад арышт былі ўзятыя сямёра падазраваных. Іронія ў тым, што трое з іх самі з'яўляюцца супрацоўнікамі памежнай службы Літвы. Выйсці на след удзельнікаў групоўкі атрымалася пасля перахопу грузу з 22 скрынямі тытунёвых вырабаў з Беларусі. Адразу ж былі затрыманыя і два чалавекі, што прыехалі забіраць гэтыя скрыні. Неўзабаве кайданкі надзелі і на двух малодшых спецыялістаў памежнай заставы Капчамесціса. Праз нейкі час да іх «далучыўся» старэйшы следчы памежнага атраду Варэны. Затрыманым памежнікам выстаўленыя падазрэнні, звязаныя са здзяйсненнем карупцыйных злачынстваў.
- Older posts