💁🏻♂️ Літоўскія памежнікі зладзілі аблаву на людзей, датычных да кантрабанды беларускіх цыгарэтаў. Амаль палова затрыманых апынуліся іхнымі калегамі У выніку аперацыі, праведзенай у ноч на панядзелак, пад арышт былі ўзятыя сямёра падазраваных. Іронія ў тым, што трое з іх самі з'яўляюцца супрацоўнікамі памежнай службы Літвы. Выйсці на след удзельнікаў групоўкі атрымалася пасля перахопу грузу з 22 скрынямі тытунёвых вырабаў з Беларусі. Адразу ж былі затрыманыя і два чалавекі, што прыехалі забіраць гэтыя скрыні. Неўзабаве кайданкі надзелі і на двух малодшых спецыялістаў памежнай заставы Капчамесціса. Праз нейкі час да іх «далучыўся» старэйшы следчы памежнага атраду Варэны. Затрыманым памежнікам выстаўленыя падазрэнні, звязаныя са здзяйсненнем карупцыйных злачынстваў.