🤯 Лукашэнка рыхтуе пераемніка? І, здаецца, гэта не Коля! У Гарадцы знайшоўся малады дырэктар, чыя кар’ера нагадвае шлях самога Лукашэнкі да прэзідэнцтва. Ці не новы кандыдат на найвышэйшую пасаду? Лукашэнка настальгуе па прыгонных парадках, а кітайскія робаты ўжо працуюць, гатуюць каву і гуляюць у тэніс. ▶️ Глядзіце поўны выпуск «Навінаў з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE».
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
edited
📷 Фотафакт: Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Дубліне з Уладзімірам Зяленскім Размова паміж імі адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які прымае сталіца Ірландыі. Ціханоўская перадала прэзідэнту Украіны словы салідарнасці і падтрымкі ад беларусаў, а таксама падкрэсліла, што «беларускае пытанне» павінна стаць часткаю перамоваў пра трывалы мір у рэгіёне.
-
▶️Беларусаў адсякаюць ад ШІ? Новыя абмежаванні для карыстальнікаў і кампаніяў абмяркоўваем з IT-Барадой у жывым эфіры праграмы «Наш дзень» Таксама абмяркуем, чым небяспечная перадача асабістых звестак чат-ботам, працу Кіберпартызанаў ды звесткі беларускіх хакераў пра расейскія страты. Пагаворым пра абарону прыватных дамоў і пра дамоўленасць па Украіне, якія могуць закрануць і Беларусь. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/yB5AM2nKTuE
-
edited ❗️Чарговы беларус пацярпеў праз атаку беспілотніка ў Бранскай вобласці Паведамляецца, што ён ехаў у легкавіку яшчэ з двума людзьмі (яны не былі грамадзянамі Беларусі). Усе трое атрымалі траўмы. Пацярпелага беларуса шпіталізавалі ў больніцу мястэчка Злынка. Ягоны стан ацэньваюць як стабільны.
-
💱 Курсы валютаў 12 лістапада Еўра сёння «скінуў» дзве капейкі, а долар пайшоў уніз прыкладна на палову капейчыны (хоць і застаўся на ўзроўні вышэй за тры рублі). Расейскі рубель нязначна падрос. #курсывалютаў
-
👀 Як правільна ўваходзіць на «хату» на подыум конкурсу «Міс Сусвет»? Прадстаўніца Беларусі Алія Кароткая (між іншым, адна з мадэляў з атачэння Лукашэнкі) прадэманстравала свой конкурсны строй, які выклікае вельмі неадназначныя асацыяцыі. Хіба што кайданкоў не хапае 💁🏻♂️
-
🎾 Арына Сабаленка прайграла свой матч усяго за гадзіну – падобнага не было амаль 9 гадоў На выніковым турніры WTA ў Індыян-Ўэлсе беларуская тэнісістка саступіла 19-гадовай Міры Андрэевай з Расеі (4:6, 0:6). Цікава, што Сабаленка вяла ў першай партыі з лікам 4:1, але пазней аддала суперніцы ажно 11 геймаў запар. Матч скончыўся за 1 гадзіну і 3 хвіліны. Мінулы раз настолькі хуткая параза здаралася ў кар'еры Сабаленкі ажно ўвесну 2018-га.
-
🌳 На Віцебшчыне ўзялі пад ахову сосны, якім больш за 200 гадоў Гаворка ідзе пра 13 дрэваў у Дабрамыслінскім лясніцтве Лёзненскага раёну. Іхны ўзрост знаходзіцца ў межах 200-230 гадоў, а вышыня ўсіх соснаў перавышае 30 метраў. Спецыялісты адзначаюць, што дрэвы знаходзяцца ў «здавальняючым стане». Цяпер ім нададзены статус «помніка прыроды мясцовага значэння», пра што афіцыйна паведамілі на Нацыянальным прававым партале. 📷 Фота ілюстрацыйнае
-
😒 Claude забараніў беларускім кампаніям карыстацца сваімі ШІ-сэрвісамі Прычым гэта датычыць нават тых супрацоўнікаў, што фізічна не знаходзяцца на тэрыторыі РБ. Вось толькі да канца няясна, як у кампаніі збіраюцца кантраляваць выкананне ўведзенай забароны. ✍️ А таксама: на Случчыне пенсіянер загінуў пад коламі асфальтаўкладніка, «Белтэлекам» налета плануюць зрабіць «нацыянальным аператарам сотавай сувязі», прадстаўнікі Трампа зноў сустракаюцца з Пуціным у Маскве. 👀 Глядзіце нашае экспрэс-выданне навінаў проста цяпер
-
🛩 Belavia вяртае рэйсы ў Катар. Але яны будуць не рэгулярнымі, а чартарнымі Пра аднаўленне палётаў у сталіцу гэтай арабскай дзяржавы Доху паведамілі ў сацсетках авіяперавозніка. Вылеты будуць ажыццяўляцца кожныя 10-11 дзён пачынаючы з 29 студзеня 2027-га. Купіць квіткі можна выключна ў складзе туру.
-
edited
💁🏻♂️ У Браславе 7 лістапада ўрачыста адкрылі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Закрыць давялося ўжо праз лічаныя дні ФАК «Драйв» не пратрымаўся нават тыдня. 11 лістапада там заявілі пра «планавыя кантрольныя мерапрыемствы па наладцы сістэмы вентыляцыі». У сувязі з гэтым комплекс цяпер зачынены, а пра дату аднаўлення працы абяцаюць паведаміць асобна.
-
edited
☝️Праваабаронцы: экс-спецслужбісту, які перадаваў рэдакцыі NEXTA тэлефонныя размовы Эйсмант па тэме Рамана Бандарэнкі, накінулі год зняволення Гаворка пра падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча, асуджанага за «здраду дзяржаве» на 10 гадоў узмоцненага рэжыму. Цяпер яму вырашылі павялічыць тэрмін за кошт «традыцыйнага» артыкула за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Храловіч быў затрыманы ў сакавіку 2021-га, а фінальны вырак у ягонай справе вынеслі праз год. Тры гады таму Аляксея перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе трымаюць дагэтуль.
-
edited 😨 Адзін з ганаровых вартавых Елісейскага палацу страціў прытомнасць проста на вачах у Макрона Гэта здарылася, калі прэзідэнт Францыі вітаў у рэзідэнцыі свайго славацкага калегу Петэра Пелегрыні. Як пазней высветлілася, аналагічны інцыдэнт адбыўся ў часе таго ж мерапрыемства яшчэ з адным вартавым. 📹 Відэа: Reuters
-
edited
🕯️ Сёння гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі Увечары 11 лістапада 31-гадовы беларус заўважыў, што невядомыя зрываюць БЧБ-стужкі ў двары на «Плошчы Пераменаў». Ён напісаў у мясцовы чат кароткае: «Я выходжу». Праз некалькі хвілін завязаўся канфлікт. Як мінімум чацвёра мужчын скруцілі Рамана, вынеслі яго за рукі і ногі да дарогі і пагрузілі ў светлы мікрааўтобус. Хлопца ў непрытомным стане спачатку прывезлі ў міліцыю, а потым даставілі ў больніцу. Днём 12 лістапада, праз некалькі гадзін пасля аперацыі, Раман Бандарэнка памёр. За яго смерць ніхто не адказаў, але асудзілі тых, хто распавёў праўду: медыкаў, сведкаў і журналістаў. Як гэтая трагедыя паўплывала на беларусаў і хто можа быць датычны да забойства, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
-
edited Стыў Ўіткаф і Джэрэд Кушнер прыляцелі ў Маскву Перамоўнікі Трампа павінны сёння сустрэцца з Пуціным у першай палове дня. Сярод тэмаў абмеркавання будуць трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі і магчымасць далучэння Еўропы да перамоўнага працэсу. Пасля гэтага Ўіткаф і Кушнер паляцяць у Дублін, дзе будзе знаходзіцца прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Падрабязней пра перамовы Украіны і Расеі чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
-
edited
Расейцы атакавалі жылы сектар у Ровенскай вобласці Пад удар таксама трапіла энергетычная інфраструктура. Без святла застаўся ўвесь горад Кастопаль. Паводле мясцовых уладаў, ніхто не пацярпеў. Найбольш важныя аб'екты пераходзяць на працу ад генератараў. Акрамя таго, дронамі і балістычнымі ракетамі былі атакаваныя Кіеў і Кіеўская вобласць. У сталіцы абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
-
edited Невядомы падарваў аўтамабіль з палкоўнікам расейскага войска Інцыдэнт адбыўся ў Санкт-Пецярбургу раніцай 12 лістапада. Мужчына загінуў на месцы, піша «Фантанка». Паводле выдання, выбуховая прылада была замацаваная пад дном аўтамабіля. Яна была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна ў момант, калі палкоўнік выязджаў з двара. Разам з ім у аўтамабілі знаходзіўся чалец сям'і, які атрымаў раненні.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Ці зменшыўся маштаб рэпрэсіяў? Апошнім часам МУС Беларусі адмовілася публікаваць актуальны пералік «экстрэмістаў». З чым гэта можа быць звязана, чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Анансаваны Офіс Івана Краўцова Сам Іван распавёў «Белсату», што гэта: сцёб ці палітычная альтэрнатыва. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Чаго хоча Крэмль? 11 лістапада ў Абу-Дабі завяршыўся другі дзень перамоваў Украіны, Расеі і Злучаных Штатаў. Што Расея чакае ад гэтых перамоваў і ці патрэбны ёй мір? Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць
-
✌️Беларусы на маршы ў Варшаве Гэта буйное масавае шэсце, якое штогод праходзіць у сталіцы з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. "Рух шчыра віншуе польскі народ з Днём незалежнасці Польшчы". Пішуць беларускія ўдзельнікі. 🙌
-
edited
☝️ Падпаліла, каб адпомсціць Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі, якая здарылася ў Полацку яшчэ ў красавіку. Там згарэў жылы дом, які стаяў каля Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і яму належыў. У агні загінула 64 жанчына. Высветлілася, што дом падпаліла 70-гадовая пенсіянерка. Так яна адпомсціла маладзейшай жыхарцы: тая выклікала хуткую дапамогу, калі старэйшая суседка была п'яная і яе шпіталізавалі. Гэтак адна жанчына загінула, другая пад вартай. Абедзьве служылі пры манастыры.☝️
- Older posts