💥 #галоўнае за 12 лістапада ✔️На Браншчыне шпіталізавалі яшчэ аднаго беларуса, параненага ў выніку атакі беспілотніка ✔️У часе саміту ў Дубліне Святлана Ціханоўская правяла размову з Уладзімірам Зяленскім ✔️Роўна 6 гадоў таму памёр Раман Бандарэнка. Датычныя да забойства збольшага вядомыя, але не пакараныя ✔️Беларусы дагэтуль прыносяць кветкі і знічы на магілу Рамана Бандарэнкі. А ягоная стрыечная сястра не страціла веры ў справядлівае пакаранне для забойцаў ✔️Прадстаўніца Беларусі на конкурсе «Міс Сусвет» паказала неадназначны строй, які выклікае асацыяцыі з турмою ✔️3/4 апытаных згодныя на захаванне цяперашняй сітуацыі замест пераменаў. Вынікі даследавання Цэнтру новых ідэй ✔️У Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам арміі РФ. Ён загінуў ✔️Прадстаўнікі Трампа сёння наведвалі Маскву і сустракаліся з Пуціным ✔️Страляніна ў Вашынгтоне непадалёк ад Белага дому: 5 чалавек параненыя ✔️Арына Сабаленка прайграла свой матч усяго за гадзіну – падобнага не было амаль 9 гадоў ✔️У Браславе 7 лістапада ўрачыста адкрылі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Закрыць давялося ўжо праз лічаныя дні ✔️На Віцебшчыне ўзялі пад ахову сосны, якім больш за 200 гадоў #рэпрэсіі: ▫️Экс-спецслужбісту, які перадаваў рэдакцыі NEXTA тэлефонныя размовы Эйсмант па тэме Рамана Бандарэнкі, накінулі яшчэ год зняволення (да тых 10-ці, якія ўжо прысуджаныя) ▫️Супрацоўнікі Мазырскага НПЗ атрымалі ад ідэолагаў «лекцыю» па тэме адказнасці за «экстрэмісцкія» падпіскі ў TikTok