🔸Былы следчы і экс-палітвязень Яўген Юшкевіч расказаў пра сваю размову з Аляксеем Храловічам у СІЗА Падпалкоўнік КДБ Храловіч, нагадаем, «зліў» тэлеграм-каналам запісы размоваў Наталлі Эйсмант у ноч збіцця Рамана Бандарэнкі сілавікамі. «Мы сядзелі з ім у камеры Валадаркі за некалькі дзён да ягонага этапу ў калонію. Я спытаў у яго ў апошні дзень: - Слухай, ты ж усё жыццё на службе, ты нават вучыўся ў акадэміі [у РФ], ты ведаў што цябе ЎСЁ РОЎНА знойдуць. Ты ведаў яшчэ да пачатку гульні, што прайграеш. Навошта ты гэта зрабіў? - Шчыра – проста за*бала гэта ўсё, вось так вось жыць. Проста за*бала» Юшкевіч таксама паказаў «аўтограф» Храловіча, які яму ўдалося вынесці з калоніі.