https://youtu.be/EOjrts_JNxs?is=rcWgT7LWxnAv3IdA
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
-
repost
❗️ Экстранны збор для вызваленых 16 верасня 2026 года 16 верасня на волю выйшлі 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрыў экстранны збор у іх падтрымку. Поўны спіс палітвязняў, якія апынуліся на волі: 1. Андрэй Аляксандраў 2. Павал Белавус 3. Ірына Злобіна 4. Яўген Бурло 5. Тацяна Кузіна 6. Яна Пінчук 7. Дзмітрый Наважылаў 8. Алена Лазарчык 9. Людміла Чэкіна 10. Яўген Юшкевіч 11. Алесь Чумакоў 12. Святлана Якубовіч 13. Дзмітрый Галавач 14. Анастасія Лазарэнка 15. Павел Петручэня 16. Кірыл Пазняк 17. Андрэй Цалюк 18. Дзяніс Сальмановіч 19. Ілля Верамееў 20. Зміцер Колас 21. Вольга Строева 22. Кірыл Гняздзілаў 23. Сяргей Рабцаў 24. Яніна Пазняк 25. Андрэй Ярэмчык «Мэта — выплаціць як мінімум па €1000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў і побытавыя выдаткі». 📌 Падтрымаць збор можна па спасылцы.
-
edited
Вызвалены ўдзельнікі гурта TOR BAND Яўген Бурло і Дзмітрый Галавач, Андрэй Ярэмчык .
-
Джон Коўл напісаў у сябя ў соц.сетках : 25 палітвязняў сёння на волі! Прыхільнасць прэзідэнта Трампа да непасрэднай дыпламатыі прыносіць вынікі. Дзякуй, прэзідэнт Лукашэнка, за гэты крок, а таксама дзякуй нашым сябрам у Літве за іх падтрымку. Мы працягнем працаваць над паляпшэннем адносінаў паміж ЗША і Беларуссю і дамагацца вызвалення яшчэ большай колькасці людзей у самай бліжэйшай будучыні. Мы яшчэ не скончылі!
-
edited
Джон Коўл апублікаваў фота вызваляных вязняў. На свабодзе : Павел Белавус, Ірына Злобіна, Таццяна Кузіна, Людміла Чэкіна, Дзмітрый Наважылаў. Зараз яны ў Літве.
-
edited Сёння на волю выйдуць прынамсі 25 палітвязняў Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што іх вызваленне адбываецца як «жэст добрай волі». Паводле паведамлення, у абмен на гэта ЗША здымуць санкцыі з прадпрыемстваў «Беллесбумпрам» і «Лакафарба». За вызваленнем палітвязняў стаіць не толькі гуманітарны аспект, але і дамоўленасці паміж Беларускім рэжымам і ЗША.
-
repost
У Беларусі пачаўся новы этап вызвалення палітвязняў 16 верасня ў Беларусі пачалося чарговае памілаванне палітвязняў пасля перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам, якія прайшлі напярэдадні ў Мінску. Увечары сваякі некаторых зняволеных даведаліся, што ўжо раніцай змогуць забраць сваіх блізкіх з калоній. 🔹 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo.
-
edited
Добрая навіна, манкурт з Мінску прарашыстскі ваенкор Мікалай Гаўрылаў суткі не выходзіць на сувязь Сэксотны-фсбшны Свята-Елісавецінскі манастыр паведаміў пра знікненне Мікалая Гаўрылава і заклікаў маліцца за яго. Паводле паведамлення фсбшнага манастыра, Гаўрылаў ужо суткі не вяртаецца ў кропку, куды павінен быў прыбыць, і на сувязь не выходзіць. Мікалай Гаўрылаў — ваенкор і валанцёр, які дапамагаў расійскім аккупантам. Ён дастаўляў ім дапамогу ад сэксотнага Свята-Елісавецінскага манастыра. Падрабязнасці таго, што з ім адбылося і дзе ён цяпер знаходзіцца,невядомыя.
-



+6
🫡 На днях развіталіся з сапраўдным беларусам — Ціханам Клюкачом, вядомым пад пазыўным «Франц». Ён быў чалавекам гонару, свабоды і вялікай любові да Беларусі і Украіны. Ціхан не прызнаваў рабства і не прымаў прыніжэння — заўсёды заставаўся верным сваім прынцыпам. Ён аддаў жыццё, абараняючы тое, у што верыў, і стаў прыкладам мужнасці для іншых. Такія людзі не шукаюць лёгкіх шляхоў — яны бяруць на сябе адказнасць у самыя цяжкія часы. Яго ахвяру немагчыма апісаць некалькімі словамі — яна назаўжды застанецца часткай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Ніколі не быў рабом — і назаўжды застаўся шляхцічам. 💔Вечная памяць, Ціхан.
-
repost 


+6
15.09.2026, в Вильнюсе состоялась акция благодарности руководству США за усилия по освобождению политзаключённых в Беларуси. Мероприятие проходило возле посольства США в Вильнюсе, как раз в тот день, когда спецпосланник Дональда Трампа Джон Коул находился в Минске на переговорах с Лукашенко, где в том числе, обсуждалась тема освобождения очередной партии политических заключенных. Ранее подобными визитами представителям США уже удалось добиться освобождения сотен политических заключенных в обмен на снятие определенных санкций с режима Лукашенко. Имеется стрим с мероприятия
-
edited Жыве Беларусь ✊ https://youtu.be/9TttOJ1Md-o?is=E-khWkXJqyX1Qaj2
-


У Кангрэсе ЗША расследуюць магчымую аплату вяселля сына Трампа расійскім бізнесменам У Палаце прадстаўнікоў ЗША пачалі праверку магчымай фінансавай удзелу расійскага бізнесмена Умара Крамлёва ў вясельных урачыстасцях Дональда Трампа-малодшага. Пра гэта паведаміў Axios, спасылаючыся на дэмакрата Роберта Гарсію з Камітэта па наглядзе.Крамлёў выдаткаваў сотні тысяч долараў на гэта вяселле. Ён запатрабаваў у Белага дома дакументы і перапіску, звязаныя з Крамлёвым. Асобна высвятляецца, ці паведамляў Трамп-малодшы пра свае сувязі з бізнесменам. Таксама Кангрэс цікавіць, ці меў ён доступ да сакрэтнай інфармацыі. Гарсія патрабуе звесткі пра замежныя пакупкі для вяселля і падарункі ад замежнікаў. Дэпутат заявіў, што любое магчымае замежнае ўмяшанне павінна быць старанна расследавана.
-
У Беларусі пачаліся ваенныя вучэнні каля межаў з Польшчай і Літвой У Беларусі стартавалі чатырохдзённыя ваенныя вучэнні паблізу межаў з Польшчай і Літвой. Паводле афіцыйнай версіі, іх мэта — падрыхтоўка камандаванняў і падраздзяленняў да стратэгічнай аперацыі. Беларускі рэжым сцвярджае, што вучэнні маюць «выключна абарончы» характар.
-
✊ Украина начала наступление на севере Донецкой области, заявил командующий 3-м армейским корпусом ВСУ Андрей Билецкий По его словам, корпус уже очистил от российских диверсионных групп 75 кв. км территории и отбил еще 10 кв. км.
-
edited
Пропагандист Азарёнок ограничил доступ к своему каналу в телеграмм-каналу из-за нашествия якобы ботов😂
-
https://youtu.be/OElxtNb6z-w?is=5cpQQKVi_AWGIgjF
-
😡Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў, а таксама няма падставаў пераследаваць людзей за палітычныя погляды.
-
Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коул заявіў, што амерыканскі бок заклікаў банкі зняць абмежаванні з беларускіх актываў
-
Коул у Мінску: перамовы пра грошы, санкцыі і палітвязняў на фоне новай хвалі рэпрэсій у Беларусі Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул 15 верасня зноў сустрэўся з Лукашэнкам, працягнуўшы перамовы, у якіх вызваленне палітвязняў застаецца адным з галоўных пунктаў амерыканскага парадку дня. Лукашэнка заявіў, што Мінск адкрыты для абмеркавання любых пытанняў, але запатрабаваў «няўхільна» выконваць дасягнутыя дамоўленасці, а таксама настойваў на размарожванні каля $43–44 млн, якія, паводле яго слоў, захраслі ў Citibank. У адказ Коул пацвердзіў, што ЗША займаюцца механізмам вяртання гэтых сродкаў, а ранейшая амерыканская стратэгія ўжо прывяла да вызвалення сотняў зняволеных у абмен на паслабленне часткі санкцый. Пры гэтым Вашынгтон разлічвае на новую буйную групу вызваленых, а сам Коул раней заяўляў пра намер давесці агульную колькасць вызваленняў да тысячы; праваабаронцы, аднак, папярэджваюць, што вызваленні не спыняюць рэпрэсіўную машыну. Сімвалічна, што акурат напярэдадні і ў дзень прыезду Коула з калоній у Бабруйску і Віцебску, паводле інфармацыі праваабарончых крыніц, вывезлі некалькіх палітвязняў, аднак іх дакладная колькасць і месца знаходжання пакуль невядомыя. Новы раўнд перамоваў адбываецца на фоне відавочнага торгу паміж Мінскам і Вашынгтонам. Лукашэнка хоча фінансавых і санкцыйных саступак, ЗША — новых вызваленняў, а беларуская рэпрэсіўная сістэма тым часам працягвае працаваць, што ставіць пад сумнеў магчымасць сапраўднага спынення палітычнага пераследу.
-

- Older posts