У Беларусі пачаліся ваенныя вучэнні каля межаў з Польшчай і Літвой У Беларусі стартавалі чатырохдзённыя ваенныя вучэнні паблізу межаў з Польшчай і Літвой. Паводле афіцыйнай версіі, іх мэта — падрыхтоўка камандаванняў і падраздзяленняў да стратэгічнай аперацыі. Беларускі рэжым сцвярджае, што вучэнні маюць «выключна абарончы» характар.