Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.4K avg views
Posting 14.0/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. 📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 Плач у зале суда: як змагаюцца з "вышэйшай мерай пакарання" — падкаст "Вясна прыйдзе" 🔹 У Беларусі працягваюць прадаваць арыштаваную маёмасць палітвязняў 🔹 Андрэй Палуда: выпадкі памылак паказваюць, што смяротнае пакаранне не можа быць беспамылковым 🔹 «Вывалаклі голага на лесвіцу». Выдавец Зміцер Колас пра сваё затрыманне 🔹 ARTICLE 19: актывістаў у выгнанні працягваюць пераследаваць праз фішынг, узломы і шпіёнскія праграмы 🔹 «Найбольш вядомы сімвал палітвязня». Былыя палітзняволеныя — пра свае магшоты 🔹 «Калі адмоўлю — усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомелі міліцыя патрабуе здаваць ДНК 🔹 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026 🔹 «Трэба будзе дапамагчы краіне». 23-гадовы былы палітзняволены з Жлобіна заявіў пра вярбоўку КДБ 🔹 «Яны застаюцца пад ціскам беларускіх улад»: сацсеткі былых палітвязняў прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі" 🔹 «Сігнал, што актыўнасць адсочваецца». Юрыстка «Вясны» — пра прызнанне старонак за мяжой «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 🔹 У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Таратуты 🔹 "Канвеер" спецвытворчасці: як судзяць беларусаў у эміграцыі 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  2. 🤬 Два гады таму ў магілёўскай калоніі № 15 памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр 22-гадовага грамадзяніна Расіі асудзілі на 12 гадоў нібыта за “шпіянаж” і “садзейнічанне экстрэмізму”. "Вясна" паразмаўляла з былымі палітзняволенымі калоніі № 15 і сабрала ўсё, што вядома пра смерць маладога палітвязня. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  3. 📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні" Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  4. 💔 Два гады са дня смерці палітзняволенага Дзмітрыя Шлетгаўэра: што кажуць пра трагедыю вязні магілёўскай калоніі Два гады таму, 11 кастрычніка, у магілёўскай калоніі № 15 загінуў 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр, асуджаны да 12 гадоў за "шпіянаж" і "садзейнічанні экстрэмізму". У пасведчанні аб яго смерці пазначана "механічная асфіксія", што азначае ўдушэнне. Самагубства здарылася ў штрафным ізалятары неўзабаве пасля этапу ў калонію. "Вясна" паразмаўляла з былымі палітзняволенымі калоніі № 15 і сабрала ўсё, што вядома пра смерць маладога палітвязня. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121394 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  5. ✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  6. 📌 «Чырвоная пляма на карце Европы»: Беларусь у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання Штогод 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У той час як у свеце паступальна расце колькасць краін, якія адмяняюць смяротнае пакаранне, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і адной з дзвюх у рэгіёне АБСЕ, якая выкарыстоўвае такі від "выключнай меры пакарання". Сёння "Вясна" разбірае, як пытанне смяротнага пакарання ў Беларусі выглядае ў міжнародна-прававой плоскасці. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121393

  7. 🎙 «Правасуддзе можа быць строгім, не становячыся смяротным». Леанід Судаленка — пра восьмую прычыну супраць смяротнага пакарання Да Тыдня супраць смяротнага пакарання праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка распавядае пра 10 прычын, чаму смяротнае пакаранне ў Беларусі павінна быць адменена. Прычына № 8 — навошта дзяржаве захоўваць права забіваць? «Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротныя прысуды ўсё яшчэ прыводзяцца ў выкананне. Але небяспечнага чалавека можна ізаляваць ад грамадства пажыццёва. Адмена смяротнага пакарання не азначае, што злачынец не павінен адказваць за зробленае. Але паміж пакараннем і забойствам чалавека дзяржавай ёсць мяжа», — кажа Леанід.

  8. 🎨 Сёння ва Уроцлаве пачынаецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча З 10 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл. «Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў Алесь. Афіцыйнае адкрыццё выставы: 🗓 17 кастрычніка, субота 🕕 18:00 📍 Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław

  9. ⚽️ «Футбол за жыццё»: у Варшаве завершаць Тыдзень супраць смяротнага пакарання Сёння ў Варшаве адбудзецца першы турнір «Футбол за жыццё», арганізаваны кампаніяй «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Размову пра права на жыццё працягнуць на футбольным полі — разам з камандамі, заўзятарамі і ўсімі, хто падзяляе просты прынцып: дзяржава не павінна забіваць. Фармат турніру — 6×6. Прыходзьце гуляць або заўзець, падтрымліваць удзельнікаў і ўдзельніц і далучыцца да кампаніі супраць смяротнага пакарання. Для ўдзельнікаў і ўдзельніц падрыхтавалі памятныя прызы. 🕛 Час: 12:15–15:30 📍 Месца: Centrum Futbolu Warszawianka, Варшава, поле № 4

  10. 🗣 «Ведаю выпадкі, калі сваякі лічаць, што чалавек жывы». Размова з праваабаронцам пра смяротнае пакаранне Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. За гады незалежнасці ў краіне расстралялі каля 400 чалавек, памілавалі толькі чацвярых. Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, "Медыязона" паразмаўляла з праваабаронцам Андрэем Палудам, які шмат гадоў каардынуе кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", пра судовыя памылкі, умовы ўтрымання асуджаных і перспектывы адмены вышэйшай меры ў Беларусі. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121391

  11. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Прохаравым Васіль Прохараў быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Гродна паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Вынік суда — невядомы. Утрымліваўся ў турме № 1. ✍️ Калі вы перасякаліся з Васілём за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  12. edited

    ❗️ "Былі думкі пра суіцыд". Палітзнявленая Марына Леановіч у цяжкім псіхалагічным стане «Марына і я былі разам да майго памілавання. У яе вельмі нестабільны псіхалагічны стан, і яна знаходзілася ў бяспечным памяшканні, бо яе пераследавалі думкі пра самагубства», — напісала Яна Пінчук у сацыяльных сетках. Марыну Леановіч затрымалі 9 кастрычніка 2023 года. Ад былых палітзняволеных стала вядома, што 18 снежня 2025 г. Марына выйшла замуж у зняволенні. У Марыны вельмі цяжкі псіхалагічны стан: маецца псіхіятрычны дыягназ, таму ёй асабліва вельмі цяжка ў калоніі.

  13. 🫂 «Білі нават электрашокерам для жывёл». Беларусу, які адбыў пяць гадоў калоніі, патрэбная дапамога 38-гадовага Івана Супрунчыка асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за супрацоўніцтва з праектам «Чорная кніга Беларусі». Ён перадаваў туды звесткі пра сваяка тагачаснага намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. «Яны [сілавікі] закінулі мяне ў мікрааўтобус і пачалі збіваць — рукамі і нагамі. Неўзабаве я страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, збіццё працягнулася, у тым ліку электрашокерам для жывёл. Іх было не менш за сем чалавек разам з кіроўцам». У калоніі Іван атрымаў «жоўтую бірку» і, паводле яго, сутыкнуўся з дадатковым ціскам з боку адміністрацыі. 22 чэрвеня 2026 года мужчына вызваліўся з калоніі. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца за мяжой і чакае рашэння па міжнароднай абароне. Пакуль ён не можа афіцыйна працаваць і вымушаны звяртацца па дапамогу. ❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL

  14. 🎥 «Гучыць, як жарт, але гэта наша рэальнасць» Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч распавядае, ці наступіла ў Беларусі сапраўдная адліга, пакуль улады гавораць пра памілаванні, а затрыманні і суды працягваюцца. «Толькі за верасень з'явілася яшчэ 25 новых палітвязняў. Агулам за кратамі застаюцца 885 палітзняволеных. Больш за 170 з іх знаходзяцца ў крытычным стане здароўя — з анкалогіяй, пасля інфарктаў і без належнай медычнай дапамогі». 📝 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2026

  15. ❤️‍🩹Лічба дня — 400 Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», былі расстраляныя ў Беларусі за гады незалежнасці. 📌 Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца і можа прымяняцца смяротнае пакаранне.

  16. 🗣 Алесь Бяляцкі пракаментаваў Нобелеўскую прэмію міру Наві Пілай «Я, вядома, рады таму, што спадарыня Наві Пілай атрымала гэтую прэмію, бо яе атрымала праваабаронца — чалавек, якая за сваё доўгае жыццё не раз перасягала, здавалася б, неперасягальныя бар’еры. Гэты сігнал, мне падаецца, пасланы ў падтрымку яе асабістай заслугі і ў падтрымку працы праваабаронцаў, людзей, якія змагаюцца за міжнародную справядлівасць, за правы чалавека ва ўсім свеце», — пракаментаваў Алесь Бяляцкі. Нагадаем, Нобелеўскую прэмію міру за 2026 год прысудзілі паўднёваафрыканскай юрыстцы Наві Пілай за яе працу дзеля ўмацавання міру і міжнароднага права. Яна абараняла праціўнікаў апартэіду, выкрывала катаванні і рэпрэсіі, а таксама займала высокія пасады ў міжнародных судовых інстытуцыях і ААН. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121387 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. 📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову» Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой. @ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot

  18. ⚖️ "Канвеер" спецвытворчасці: як судзяць беларусаў у эміграцыі Інстытут "спецыяльнай вытворчасці" ў Беларусі працягвае быць ключавым інструментам пераследу апанентаў рэжыму, якія былі вымушаныя пакінуць краіну. Гэты механізм, уведзены дзяржавай у 2022 годзе, дазваляе сілавікам завяршаць расследаванні і выносіць суровыя прысуды без прысутнасці абвінавачаных, а таксама канфіскаваць іхную маёмасць. Паводле даных праваабаронцаў, за ўвесь час існавання гэтай практыкі з 2022 году зафіксавана як мінімум 229 завочных судоў, і прынамсі 24 з гэтых працэсаў адбыліся ўжо ў 2026 годзе. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. 🎧 Плач у зале суда: як змагаюцца з "вышэйшай мерай пакарання" — падкаст "Вясна прыйдзе" У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» гаворым пра смяротнае пакаранне ў Беларусі — пра людзей, якія апынуліся пад пагрозай расстрэлу, іх блізкіх і праваабаронцаў, хто змагаецца за іх жыццё. "Я перакананы, што калі ў Беларусі больш не будзе дыктатуры, яна будзе і вольная ад смяротнага пакарання... Я думаю, што ў свабодным грамадстве мы адмовімся ад смяротнага пакарання", — адзначае праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Слухаць па спасылцы 👉 https://youtu.be/nsu9KazRSp0

  20. 🗣 «Такая палітыка адміністрацыі і ўладаў носіць форму псіхалагічнага здзеку». Валянцін Стэфановіч — пра палітвязняў, якіх рыхтавалі да вызвалення, але пакінулі за кратамі Як мы пісалі раней, 16 верасня да вызвалення рыхтавалі яшчэ некалькі дзясяткаў палітвязняў, аднак у выніку яны засталіся ў калоніях. Паводле праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча, гэтая сітуацыя, верагодна, звязаная з вынікамі перамоваў, у выніку якіх 25 палітвязняў вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву. «Гэта сітуацыя вельмі моцна б'е па палітвязнях. Бо ўсе там чакаюць вызвалення. Памілаванні заўсёды спараджаюць вельмі шмат актывізацыі: людзі пачынаюць абмяркоўваць гэта, спадзявацца». Валянцін таксама звяртае ўвагу, што ў зняволенні палітвязні фактычна не маюць доступу да незалежнай прафесійнай псіхалагічнай дапамогі. Пасля моцнага стрэсу, звязанага з сарваным вызваленнем, яны застаюцца сам-насам са сваімі перажываннямі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  21. Older posts