Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.4K avg views
Posting 14.1/day last 9 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🗣 «Такая палітыка адміністрацыі і ўладаў носіць форму псіхалагічнага здзеку». Валянцін Стэфановіч — пра палітвязняў, якіх рыхтавалі да вызвалення, але пакінулі за кратамі Як мы пісалі раней, 16 верасня да вызвалення рыхтавалі яшчэ некалькі дзясяткаў палітвязняў, аднак у выніку яны засталіся ў калоніях. Паводле праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча, гэтая сітуацыя, верагодна, звязаная з вынікамі перамоваў, у выніку якіх 25 палітвязняў вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву. «Гэта сітуацыя вельмі моцна б'е па палітвязнях. Бо ўсе там чакаюць вызвалення. Памілаванні заўсёды спараджаюць вельмі шмат актывізацыі: людзі пачынаюць абмяркоўваць гэта, спадзявацца». Валянцін таксама звяртае ўвагу, што ў зняволенні палітвязні фактычна не маюць доступу да незалежнай прафесійнай псіхалагічнай дапамогі. Пасля моцнага стрэсу, звязанага з сарваным вызваленнем, яны застаюцца сам-насам са сваімі перажываннямі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121371 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K9 Oct 10:0210 Nov 23:301.6K9 Oct 10:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,570 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Oct 2026, 10:020
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.