🗣 Алесь Бяляцкі пракаментаваў Нобелеўскую прэмію міру Наві Пілай «Я, вядома, рады таму, што спадарыня Наві Пілай атрымала гэтую прэмію, бо яе атрымала праваабаронца — чалавек, якая за сваё доўгае жыццё не раз перасягала, здавалася б, неперасягальныя бар’еры. Гэты сігнал, мне падаецца, пасланы ў падтрымку яе асабістай заслугі і ў падтрымку працы праваабаронцаў, людзей, якія змагаюцца за міжнародную справядлівасць, за правы чалавека ва ўсім свеце», — пракаментаваў Алесь Бяляцкі. Нагадаем, Нобелеўскую прэмію міру за 2026 год прысудзілі паўднёваафрыканскай юрыстцы Наві Пілай за яе працу дзеля ўмацавання міру і міжнароднага права. Яна абараняла праціўнікаў апартэіду, выкрывала катаванні і рэпрэсіі, а таксама займала высокія пасады ў міжнародных судовых інстытуцыях і ААН. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121387 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка