Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
edited

🗣 Алесь Бяляцкі пра сваё вызваленне: «Праваабаронца ператварыўся ў тавар, і дзве дзяржавы дамовіліся пра яго кошт» Праваабаронца, старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі напісаў эсэ для нямецкага выдання "Die Tageszeitung (taz)" пра сваё вызваленне, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і неабходнасць захавання міжнароднага права. Праваабаронца ўзгадвае, як 13 снежня 2025 года яго разам са 122 палітвязнямі вывезлі з Беларусі і прымусова дэпартавалі ў Літву. На яго думку, такія дамоўленасці дапамагаюць вызваляць людзей, але не змяняюць сітуацыю ў краіне: рэпрэсіі працягваюцца, а ў спісах палітвязняў з'яўляюцца новыя імёны. Паводле звестак «Вясны», толькі ў кастрычніку ў Беларусі дадалося 43 палітвязні. «У цэнтры любога мірнага ўрэгулявання павінны быць людзі, іх правы, бяспека і годнасць, а не карысныя выкапні, тэрыторыі ці звышдзяржавы», — падкрэслівае праваабаронца. У сваім эсэ Алесь Бяляцкі таксама разважае пра тое, чаму міжнароднае права і інстытуты абароны правоў чалавека застаюцца неабходнымі, нягледзячы на ціск і спробы іх аслабіць.

Views over time

05001K1.5K6 Nov 09:0010 Nov 23:301.3K6 Nov 09:00: 0 views10 Nov 23:30: 1,310 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 09:000
10 Nov 2026, 23:301.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)