❗️ Мінімум 75 беларускіх вайскоўцаў сталі фігурантамі крымінальных спраў паводле палітычных матываў з 2020 года З 2020 года "Вясна" зафіксавала мінімум 75 фактаў крымінальнага пераследу ў дачыненні да беларускіх вайскоўцаў. Па стане на 5 лістапада 2026 года, 33 з іх утрымліваюцца за кратамі. Прынамсі 15 вайскоўцаў абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (арт. 356 КК), яшчэ 13 — у "акце тэрарызму" (арт. 289 КК). Не менш за 12 чалавек былі асуджаныя на тэрміны ад 20 да 25 гадоў пазбаўлення волі. Некаторыя з гэтых прысудаў вынеслі завочна. У 2026 годзе былі асуджаныя мінімум 13 беларускіх вайскоўцаў. 📌 "Вясна" распавядае гісторыі некаторых палітзняволеных вайскоўцаў.