📌 У Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць у дачыненні да пяцярых добраахвотнікаў У афіцыйны пералік асобаў, у дачыненні да якіх распачатая спецыяльная вытворчасць і якіх выклікаюць у орган крымінальнага пераследу, 1 кастрычніка ўнеслі Аляксандра Буцько, Арцёма Войніча, Аляксандра Грыба (Грыгор'ева), Алега Калуша і Яўгена Лістапада. Іх абвінавачваюць паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса аб "удзеле ў злачыннай арганізацыі", "дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі", "змове з мэтай захопу ўлады", "экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзеле ў ваенных дзеяннях за мяжой". Усе яны звязаныя з Полкам імя Кастуся Каліноўскага — беларускім добраахвотніцкім вайсковым фармаваннем, створаным ва Украіне ў сакавіку 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 1 кастрычніка