Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі ў ШІЗА на 15 сутак Палітзняволеную Яну Пінчук у пачатку верасня адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіК. Пра гэта паведамляе «Медыязона». Паводле выдання, у канцы жніўня ў гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко, які выклікаў на размовы некаторых палітзняволеных. Сярод іх была і Яна Пінчук. Прыкладна праз тыдзень пасля гэтай размовы на яе пачалі складаць рапарты. У выніку жанчыну пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА. «Калонія сама не ініцыявала б гэтыя рапарты, гэта робіць ГУБАЗіК. 1 верасня ёй далі 15 сутак ШІЗА, а ў Яны астма. І ў нейкі момант яе не было ў калоніі. Ёсць верагоднасць, што яна была ў бальніцы», — распавяла крыніца «Медыязоны». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 11 верасня

Views over time

01K2K11 Sep 09:3010 Nov 23:301.8K11 Sep 09:30: 0 views10 Nov 23:30: 1,820 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 09:300
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)