🪖 Міліцыя прапанавала былому палітвязню паехаць на «СВА» Паводле «Вясны» гісторыя здарылася з ананімным палітвязням, які цалкам адбыў пакаранне. Ён вызваліўся ўлетку гэтага году, і яму цяпер трэба штодня трэба прыходзіць адзначацца ў РУУС пакуль ён не знойдзе працу. Там мужчыну прапанавалі дзеля вырашэння гэтай праблемы паехаць на вайну ва Украіне і сказалі, што за гэта не будзе адказнасці за найміцтва: «Глядзі, тады ў цябе застаецца толькі адзін варыянт. Трэба ехаць на «СВА». Вось у нас ужо трое паехала такіх, як ты, палітычных, якія ў «спісах тэрарыстаў». Праўда, толькі адзін вярнуўся, але прывёз з сабой 40 тысяч долараў. Разумееш, якія багацці там?» - перадае «Вясна» рыторыку сілавікоў. #Рэпрэсіі