✌️Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі ў Осла Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года і нядаўні палітвязень Алесь Бяляцкі прамовіў падчас панэлі «Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму» (Defending Democracy in the Face of Rising Authoritarianism). Разам з іншымі Нобелеўскімі лаўрэатамі і актывістамі "пакалення Z" яны абмеркавалі як абараняць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека ва ўмовах аўтарытарных рэжымаў. «У кожнага свая жыццёвая гісторыя, але багата чаго і агульнага: барацьба за больш справядлівы свет». Так Алесь Бяляцкі напісаў на сваёй старонцы Facebook пра сваіх калегаў на фотаздымку -- Нобелеўскіх лаўрэатаў міру розных гадоў: журналістку Марыю Рэса з Філіпінаў, палітыка Хуан Мануэля Сантаса з Калумбіі. ☝️