🙌 "Для нас гонар бачыць вас нашым госцем! Так пра Алеся Бяляцкага напісаў на сваёй старонцы ў сетцы Х прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі. "Чалавек, які за свабодную Беларусь быў гатовы заплаціць цану страты ўласнай свабоды як палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. І госць 5-га выдання @Campus_Polska. Алесь Бяляцкі. Гэты спіс дасягненняў, бадай, можна параўнаць толькі з яго ўласнай сціпласцю. І я ўсё яшчэ магу без ценю сумневу сказаць: для нас гонар бачыць вас у якасці нашага госця". Алесь Бяляцкі прыняў удзел у сустрэчы з удзельнікамі Campus Polska Przyszłości ў горадзе Ольштын. Удзел у форуме прынялі тысячы моладзевых актывістаў з Польшчы, а таксама беларускія студэнты. «Моладзь даказала, што яна звычайная еўрапейская моладзь, што хоча жыць у нармальнай краіне». Сказаў Алесь Бяляцкі пра беларускую моладзь і падкрэсліў, што праца дзеля свабоднай Беларусі не была марнай. Таксама Алесь Бяляцкі сказаў моладзі, што "трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен". ☝️