Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана.
Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5
Связь: @ivan_nester
Почта: thebulbaa@protonmail.com
10 кастрычніка ў Вільні адбыўся VII фестываль беларускага фальклору «Беларусь Старажытная (Senoji Baltarusija)» - свята беларускай народнай культуры, музыкі і традыцый.
На адной сцэне сустрэліся фальклорныя калектывы і выканаўцы з Літвы, Латвіі і Польшчы. У праграме былі беларускія народныя песні, традыцыйныя строі, музыка і жывая атмасфера нашай культурнай спадчыны 🌾🎵
Сярод удзельнікаў:
BARANA, SVITANAK, PACERKI, OIRA, LAUKIS, TURGELIANKA, JIEZNELĖ, ABRA, ASOČNIKI, ŽEMERVA, VASILOCZKI, а таксама Palina Kuranovič і Aryna Zarankina.
🔥Ночь атак по pоссии: пожар на объекте ПВО и сбой «Яндекса»
В ночь на 11 октября сообщалось об атаках беспилотников в основном на Сочи, Владимир, Брянск и Самару.
В районе Сириуса загорелась воинская часть ПВО, где размещается ЗРК С-300/С-400.
Во Владимире после атаки остановил работу дата-центр «Яндекса», вызвав перебои в работе облачной инфраструктуры и ряда сервисов. Данный дата-центр мощностью 40 МВт, рассчитанный на 2800 серверных стоек.
Пользователи сообщают о сбоях «Яндекс Музыки», «Яндекс Дома» и Yandex Cloud и т.д.
Проблемы затронули и Беларусь: подписчики сообщали о сбоях «Яндекс Такси».
Во Владимире попадание в электроподстанцию .
В Брянске эвакуировали жителей многоэтажки из-за угрозы обрушения повреждённого здания.
В Самаре сообщали о сильном повторном задымлении в районе нефтяной инфраструктуры.
Также поражен мост в Ростове-на-Дону.
repost
Расійскі і беларускі след ? Польшча расследуе серыю нападаў на школы і інфармацыйныя атакі
У пачатку кастрычніка 2026 года Польшчу ўзрушыла серыя нападаў з нажамі ў навучальных установах, а ў інтэрнэце пачалі распаўсюджвацца пагрозы новых нападаў і паведамленні пра так званую «Крывавую пятніцу».
Паводле расследавання польскага выдання o2.pl, журналіст Марчын Левіцкі высветліў, што следчыя вывучаюць магчымую сувязь паміж дзеяннямі падлеткаў, неанацысцкім кантэнтам і радыкалізацыяй у інтэрнэце.
Як паведамляе выданне, экстрэмісцкія матэрыялы фашысцкага і прарасійскага характару маглі распаўсюджвацца праз Roblox, Discord, Telegram і WhatsApp.
Асобную ўвагу польскія службы надаюць магчымаму расійскаму следу: паводле крыніц журналіста, частка паведамленняў на польскай мове магла быць перакладам з рускай, а некаторыя рускамоўныя акаўнты маглі ўплываць на радыкалізацыю падлеткаў.
У публікацыі таксама прыводзяцца словы намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Веслава Шчэпанскага пра тое, што частка паведамленняў, накіраваных на падлеткаў, магла паступаць з-за ўсходняй мяжы, у тым ліку з Беларусі і Расіі.
Такім чынам, Беларусь згадваецца ў кантэксце магчымай крыніцы інфармацыйных пагроз, аднак у апублікаваных звестках няма дастатковых доказаў, каб сцвярджаць, што беларускія дзяржаўныя структуры арганізоўвалі напады або кіравалі распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Паводле o2.pl, польскія спецслужбы правяраюць магчымы ўдзел замежных структур, а ў межах расследаванняў былі затрыманыя 19 чалавек; пры гэтым паліцыя пакуль афіцыйна не аб'яднала ўсе справы ў адно расследаванне.
Асобная небяспека заключаецца ў тым, што рэальныя злачынствы выкарыстоўвацца для распаўсюджвання фальшывых паведамленняў, нагнятання страху і стварэння грамадскай панікі ў гібрыднай вайне супраць краін Еўропы .
repost
Растоў актыўна рыхтуецца да экспарту дызельнага паліва.
Наступным разам, калі расіяне будуць стаяць у чэргах на АЗС, няхай успамінаюць, што Пуцін прадаў іхняе паліва Трампу. І няхай падзякуюць яму за наступствы «СВА».
repost
🚆❌Пасля атакі беспілотнікаў у Бранскай вобласці спыніліся цягнікі ў напрамку Беларусі
У ноч на 10 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі чыгуначны мост у Выгоніцкім раёне Бранскай вобласці Расіі. Паводле паведамленняў расійскіх уладаў, пашкоджана чыгуначнае палатно. Пацярпелых няма.
У выніку інцыдэнту спыніўся рух цягнікоў на маршруце Бранск — Унеча — Гомель, які злучае Расію з Беларуссю.
Цягнік Масква — Навазбыткаў будзе курсіраваць толькі да станцыі Бранск-Арлоўскі. Далей для пасажыраў арганізавалі аўтобусны трансфер. Паводле губернатара рэгіёна, на маршруце задзейнічалі восем аўтобусаў.
Змены закранулі і міжнародныя чыгуначныя зносіны. Цягнікі з Мінска ў Адлер замест звычайнага маршруту праз Бранскую вобласць накіравалі ў аб’езд праз Смаленскую вобласць. Пасажырам прыгарадных цягнікоў давядзецца перасаджвацца на аўтобусы на станцыі Выгонічы.
Тэрміны аднаўлення руху пакуль не вызначаныя. Як заявіў губернатар, яны стануць вядомыя пасля комплекснага абследавання пашкоджанага ўчастка спецыялістамі Расійскіх чыгунак (РЖД).
Паводле паведамленняў расійскіх СМІ, гэта як мінімум пятая атака на чыгуначную інфраструктуру Бранскай вобласці з канца верасня. 29 верасня беспілотнікі ўдарылі па чыгуначным палатне на перагоне Тросна — Ржаніца, прыкладна за 68 кіламетраў на ўсход ад мяжы з Беларуссю.
Для Беларусі пашкоджанне чыгуначнай інфраструктуры ў суседняй расійскай вобласці ўжо ўплывае на паведамленне з Гомелем і на маршруты цягнікоў, якія злучаюць беларускую сталіцу з расійскімі рэгіёнамі. Змены ў раскладзе і вымушаныя перасадкі ствараюць дадатковыя нязручнасці для пасажыраў.
Такім чынам, нестабільная сітуацыя на чыгуначных шляхах Бранскай вобласці працягвае ўплываць на транспартныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй. Тэрміны поўнага аднаўлення руху застаюцца невядомымі.
Палякі падтрымліваюць Украіну і ўдзячны украінскім ваярам.
У госці да тых, хто ўжо амаль стаў сям’ёй 🤍
Дзелімся фотаздымкамі з нашай апошняй паездкі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу на Чарнігаўшчыне.
Мы прыязджалі сюды ўжо шмат разоў, і за гэты час паспелі па-сапраўднаму пасябраваць. Нас тут ведаюць і чакаюць, а мы кожны раз радуемся магчымасці зноў пабачыцца.
Вядома, прыязджаем з гуманітарнай дапамогай і ўсім неабходным. Але цяпер гэтыя паездкі для нас ужо значна большыя за звычайную валанцёрскую справу. Мы вельмі палюбілі гэтую сям’ю, перажываем за яе і заўсёды хочам ведаць, як у іх справы.
Паглядзіце на фотаздымкі з нашай апошняй сустрэчы. Такія моманты хочацца захоўваць ❤️
І дзякуй усім, хто дапамагае нам зноў і зноў вяртацца ў госці!
Па грыбы ў Беларусі
repost
⚡️ російські спецслужби активізували вербування мешканців прифронтових міст Донеччини та збір даних про них через чат-боти.
▫️ Ворожі ресурси закликають мешканців Краматорська, Слов’янська, Добропілля та Дружківки виїжджати до окупованого Донецька, обіцяючи надати житло. Для цього людям пропонують зареєструватися у спеціальному чат-боті.
❗️ Це чергова ворожа пастка! За допомогою таких ботів окупанти збирають персональні дані громадян і намагаються залучити людей до співпраці для підготовки диверсій проти України.
Закликаємо дотримуватися інформаційної безпеки: користуйтеся лише офіційними каналами евакуації, організованими українською владою, і не взаємодійте з російськими ресурсами.
🇺🇦 Центр протидії дезінформації
repost
😡ЗША ўвялі санкцыі супраць МКС
ЗША ўвялі санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за падазрэнні ў ваенных злачынствах ва Украіне. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа.
Вашынгтон патлумачыў рашэнне расследаваннем дзеянняў амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане і ордарамі на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ёава Галанта. Іх падазраюць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці.
Намесніца пракурора МКС Нажат Шамім Хан асудзіла санкцыі і заявіла, што яны не спыняць працу суда. ЗША не ўдзельнічаюць у Рымскім статуце, на падставе якога дзейнічае МКС. Суд аб’ядноўвае 125 дзяржаў👏👏👏
Яндекс на россии всё🤷♂
edited
«Нікуды ён ад нас не дзенецца»: Лукашэнка "пажартаваў" над Пашынянам
На саміце СНД у Туркменістане саманазначаны Лукашэнка, стоячы побач з прэм’ерам Арменіі Ніколам Пашынянам і прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паляпаў армянскага лідара па плячы і сказаў: «Нікуды ён ад нас не дзенецца».
Чорны жарт прагучаў з адценнем пагрозы на фоне імкнення Арменіі дыстанцыявацца ад Масквы. Бо Ерэван замарозіў удзел у АДКБ, пашырае супрацоўніцтва з ЕС і заявіў пра пачатак працэсу збліжэння з Еўрасаюзам.
У постсавецкай палітыцы такія словы гучаць асабліва красамоўна, калі іх прамаўляе саюзнік Крамля пра краіну, якая імкнецца выйсці з расійскай арбіты.
Когда ты военный преступник👆
😉Сухопутный коридор в Крым под контролем ВСУ
ЗША ўключылі Беларусь у спіс краін, звязаных з гандлем людзьмі
8 кастрычніка Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў даклад, у якім Беларусь згадваецца сярод 12 дзяржаў, дзе зафіксаваныя дзяржаўная палітыка або сістэматычная практыка, звязаныя з гандлем людзьмі.
У дакуменце таксама адзначаюцца прымусовая праца ў межах дзяржаўных праграм і медыцынскіх устаноў, звязаных з дзяржавай.
Акрамя Беларусі, у спісе — Расія, Кітай, Іран, КНДР, Куба і іншыя краіны. У параўнанні з леташнім спісам да яго дадалі Расію і М’янму, а Сірыю і Эрытрэю выключылі.
repost
https://youtu.be/lRkrkSR9nkU?is=kNL9uwjig3VpV1MF
🕹Украинские беспилотники полностью вывели из строя несколько модулей дата-центра «Яндекса» в Калуге. Об этом сообщили в компании.
⚖️ Рэпрэсіі ў Беларусі могуць працягвацца да 2033 года, бо рэжым не збіраецца спыняць пераслед
Генеральны пракурор Дзмітрый Гара заявіў, што пошук вінаватых у так званых «экстрэмісцкіх» злачынствах, распачаты ў 2020 годзе, будзе працягвацца.
Паводле яго слоў, колькасць такіх злачынстваў паступова зніжаецца. Аднак за апошнія паўтара года пракуратура падтрымала абвінавачанні больш як па 2 тысячах крымінальных спраў у дачыненні да прыкладна 2,5 тысячы чалавек.
Паводле інфармацыі, якая патрабуе незалежнага пацвярджэння, у беларускіх уладных кабінетах могуць існаваць спісы людзей, у дачыненні да якіх плануецца далейшы пераслед,а таксама разлікі яго маштабаў.
Ёсць паведамленні,што рэпрэсіўная кампанія можа быць разлічаная аж да 2033 года.І калі рэпрэсіі будуць працягвацца аж да 2033 года, колькасць беларусаў, якія будуць вымушаныя пакінуць краіну, толькі павялічыцца.Гэта будзе аслабляць Беларусь, паглыбляць дэмаграфічны крызіс і наносіць доўгатэрміновую шкоду яе будучыні, беларускаму народу і краіне у цэлам.