Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Медыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў Па выніках 2025 года медыянны заробак брута ў беларусаў, якія працуюць у Германіі на поўную стаўку і выплачваюць страхавыя ўзносы, склаў 4.533 еўра. Гэта на 137 еўра (3,1%) больш, чым у немцаў (паводле грамадзянства), на 316 еўра (7,5%) больш, чым у сярэднім па эканоміцы (з улікам замежнікаў), і на 1.175 еўра (35%) больш, чым у сярэднім у замежнікаў, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу адказу ўрада ФРГ на адзін з запытаў дэпутатаў Бундэстага. У 2025 годзе медыянны заробак беларусаў брута павялічыўся на 148 еўра (3,3%). Рост быў меншы, чым у грамадзян Германіі (219 еўра; 5,2%), замежнікаў (154 еўра; 4,8%) і агулам (214 еўра; 5,1%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

Views over time

020040030 Aug 17:0512 Nov 01:4341330 Aug 17:05: 0 views12 Nov 01:43: 413 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Aug 2026, 17:050
12 Nov 2026, 01:43413

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.