Ціханоўская: Рэжыму не ўдалося сцерці з памяці выкрадзеных і забітых апанентаў Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская з нагоды Міжнароднага дня ахвяр гвалтоўных знікненняў, які адзначаецца 30 жніўня паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН, і дадала, што вінаватыя паўстануць перад судом. “У Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў мы ўзгадваем палітычных апанентаў, выкрадзеных і забітых беларускім рэжымам, і іх сем’і, якім дзесяцігоддзямі адмаўлялі ў адказах“, — адзначыла дэмакратычны лідар. У Беларусі найбольш гучнымі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі былі знікненні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі (7 траўня 1999 года), былога дэпутата Вярхоўнага Савета, былога старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і яго сябра, бізнесмена Анатоля Красоўскага (16 верасня 1999-га), а таксама тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага (7 ліпеня 2000 года). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Віктар Ганчар (злева) і Анатоль Красоўскі, выкрадзеныя ў 1999 годзе. Калаж: spring96.org