Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. edited

    «Кожны раз гэтыя перамовы складаныя і няпростыя. Спісы кожны раз абмяркоўваюцца, і кожны раз можа быць іншы вынік. Але сёння можна парадавацца за 25 вызваленых». Дзяніс Кучынскі пракаментаваў сённяшняе вызваленне.

  2. Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані «Яна не ў Непале — яна затрыманая на Тайвані, у жаночым ізалятары г. Тайчжун», — паведаміла ў сацсетках яе маці. https://nashaniva.com/404762 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404762

  3. edited

    Героі выехалі з мяжы. У Вільні яны будуць каля 15:30 Месца сустрэчы: скрыжаванне вуліц Зэльвенскай (Želvos g.) і Дзевалтоўскай (Deltuvos g.) Дакладная лакацыя: https://maps.app.goo.gl/biRitAgmLgVb3nPa9?g_st=ic

  4. edited

    У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік Сёння знакамітаму барцу споўнілася б 88 гадоў. https://nashaniva.com/404758 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404758

  5. edited

    Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала стварыць для Канады новы фармат адносіна з ЕС — асацыяванае членства. Канада — другая па памеры тэрыторыі краіна свету. Яна валодае вялікімі і яшчэ не да канца разведанымі запасамі карысных выкапняў. Раней эканамічна і палітычна яна была цесна звязаная з ЗША, але пасля ціску адміністрацыі Трампа і заклікаў апошняга далучыць Канаду да ЗША ўзяла курс на забеспячэнне стратэгічнага балансу, які б гарантаваў незалежнасць. https://nashaniva.com/404759 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404759

  6. edited

    Час прыбыцця палітвязняў у Вільню перанёсся на пасля 16:00 (яшчэ толькі палове з іх аформілі дакументы на мяжы) Месца сустрэчы: скрыжаванне вуліц Зэльвенскай (Želvos g.) і Дзевалтоўскай (Deltuvos g.) Дакладная лакацыя: https://maps.app.goo.gl/biRitAgmLgVb3nPa9?g_st=ic

  7. edited

    Поўны спіс 25 вызваленых і дэпартаваных палітвязняў: Аляксандраў Андрэй, менеджар БелаПАН Белавус Павел, заснавальнік культавай крамы Symbal by Бурло Яўген, удзельнік гурту Tor Band Верамееў Ілля, асуджаны за паведамленні ў тэлеграм-чатах у пачатку вайны Галавач Зміцер, удзельнік гурту Tor Band Гняздзілаў Кірыл, былы міліцыянт і айцішнік Злобіна Ірына, уладальніца кветкавай крамы, затрыманая па справе BY_help Колас Зміцер, выдавец Кузіна Таццяна, палітолаг Лазарчык Алена, актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Лазарэнка Настасся, адвакатка Наважылаў Дзмітрый, дырэктар агенцтва БелаПАН Пазняк Кірыл, журналіст Пазняк Яніна, журналістка Петручэня Павел, асуджаны за «Чорную кнігу Беларусі» Пінчук Яня, адміністратарка тэлеграм-каналаў, экстрадаваная з Расіі Рабцаў Сяргей, асуджаны за каментары пасля смерці Зельцара Сальмановіч Дзяніс, асуджаны за тэлеграм-каналы Строева Вольга, 67‑гадовая прадпрымальніца з Гомеля Цалюк Андрэй, актывіст з Брэста Чумакоў Алесь, музыка «Старога Ольсы» Чэкіна Людміла, дырэктарка Tut by Юшкевіч Яўген, былы следчы і айцішнік Якубовіч Святлана, валанцёрка гомельскай «Вясны» Ярэмчык Андрэй, удзельнік гурту Tor Band

  8. +2

    Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене апублікавала ў сябе ў фэйсбуку больш фотаў палітвязняў з мяжы

  9. edited

    На свабодзе Сяргей Рабцаў, яго пасадзілі 19-гадовым і прысудзілі 6,5 года зняволення.

  10. edited

    Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў Сёння на волю выйшлі 25 чалавек. «Байсол» адкрыў экстранны збор у іх падтрымку.

  11. edited

    Хто сёння выйшаў на свабоду — поўны спіс Сёння на волю выйшлі 25 палітвязняў. Імёны дадаюцца. https://nashaniva.com/404752 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404752

  12. edited

    На волі Ілля Верамееў. Яго арыштавалі, калі яму было 18, і асудзілі на 6 з паловай гадоў Дакладнае абвінавачванне дагэтуль невядомае, але мяркуецца, што гэта быў пратэст супраць вайны ва Украіне.

  13. edited

    На свабодзе Дзяніс Сальмановіч Сілавікі называлі Дзяніса «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кіберпартызанаў» і «Супраціву». Яму далі 10 гадоў узмоцненага рэжыму. З іх ён адседзеў пяць.

  14. edited

    Вызваленыя палітвязні маюць прыбыць у Вільню пасля 16:00. Месца сустрэчы: скрыжаванне вуліц Зэльвенскай (Želvos g.) і Дзевалтоўскай (Deltuvos g.) Дакладная лакацыя: https://maps.app.goo.gl/biRitAgmLgVb3nPa9?g_st=ic Час пазней можа быць удакладнены, калі героі выедуць з мяжы. Родных і блізкіх вызваленых просяць звяртацца па дэталі ў гарачую службу «Вясны» або да валанцёраў на месцы. Яны дапамогуць звязацца з вызваленымі і падкажуць далейшыя дзеянні. Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай просяць усіх, хто прыйдзе сустрэць, ставіцца да вызваленых з беражлівасцю і павагай. «Яны доўгі час знаходзіліся ў зняволенні, таму цяпер ім асабліва патрэбныя спакой, асабістая прастора і час, каб прыйсці ў сябе». «Галоўнае сёння — сустрэць нашых людзей з цеплынёй, годнасцю і павагай да таго, праз што яны прайшлі», — гаворыцца ў інфармацыйным паведамленні.

  15. Older posts