Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала стварыць для Канады новы фармат адносіна з ЕС — асацыяванае членства. Канада — другая па памеры тэрыторыі краіна свету. Яна валодае вялікімі і яшчэ не да канца разведанымі запасамі карысных выкапняў. Раней эканамічна і палітычна яна была цесна звязаная з ЗША, але пасля ціску адміністрацыі Трампа і заклікаў апошняга далучыць Канаду да ЗША ўзяла курс на забеспячэнне стратэгічнага балансу, які б гарантаваў незалежнасць. https://nashaniva.com/404759 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404759