На волі і бас-гітарыст гурта TOR BAND Андрэй Ярэмчык.
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
На волі і бас-гітарыст гурта TOR BAND Андрэй Ярэмчык.
Вызвалены журналіст Кірыл Пазняк.
На свабодзе Павел Петручэня, асуджаны за «Чорную кнігу Беларусі».
Вызвалены Алесь Чумакоў са «Старога Ольсы».
На свабодзе адвакатка Настасся Лазарэнка.
Выпусцілі таксама саліста гурта TOR BAND Змітра Галавача Гэта TOR BAND у 2020-м праспявалі песню «Мы — не «народец»!» https://www.youtube.com/watch?v=Rai9tQCrRsQ
Вызваліўся Андрэй Цалюк з Брэста.
На свабодзе былы следчы і айцішнік Яўген Юшкевіч Чытайце таксама: «Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА
Вызваленая Святлана Якубовіч, валанцёрка гомельскай «Вясны».
На волі ўдзельнік гурта TOR BAND Яўген Бурло TOR BAND у 2020-м праспявалі песню «Мы — не «народец»!» https://www.youtube.com/watch?v=Rai9tQCrRsQ
На свабодзе Алена Лазарчык — актывістка «Еўрапейскай Беларусі».
Вызвалены Андрэй Аляксандраў, менеджар БелаПАН.
На свабодзе Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў Дзяўчына жыла ў Маскве і адтуль чым толькі магла дапамагала затрыманым дэманстрантам у Беларусі. https://nashaniva.com/404640 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404640
На свабодзе Дзмітрый Наважылаў, дырэктар агенцтва БелаПАН.
На свабодзе Людміла Чэкіна, дырэктарка Тутбая.
Вызваленыя палітвязні на мяжы.
Вызваленая Таццяна Кузіна Экспертка ў галіне дзяржкіравання, стваральніца Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa і даследчага цэнтра Bipart была арыштаваная ў мінскім аэрапорце ў чэрвені 2021 года, калі спрабавала вылецець у Грузію. Ëй прысудзілі 10 гадоў калоніі.
На свабодзе Ірына Злобіна, жонка палітвязня Андрэя Аляксандрава У Ірыны ў Мінску была свая крама кветак. Яе разам з Андрэем арыштавалі за дапамогу «Байсолу». Яны атрымалі агромністыя тэрміны «за здраду дзяржаве» і ўдзел у пратэстах — 14 гадоў яму і 9 гадоў ёй. Аляксандраў і Злобіна пабраліся шлюбам у зняволенні.
❗️На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal by Культурніцкі менеджар не выязджаў з Беларусі пасля пачатку масавых рэпрэсій. Па яго прыйшлі ў канцы 2021 года. Белавусу прысудзілі 13 гадоў зняволення. https://nashaniva.com/404675 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404675
Па справе Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага 55-гадовы Сяргей Высоцкі ў пачатку 2000-х быў заснавальнікам «Беларускай партыі свабоды» — суполкі, што выступала з радыкальных пазіцый і, мяркуючы па ўсім, была ад пачатку інфільтраваная спецслужбамі. https://nashaniva.com/404745 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404745