Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
edited

Вызваленыя палітвязні маюць прыбыць у Вільню пасля 16:00. Месца сустрэчы: скрыжаванне вуліц Зэльвенскай (Želvos g.) і Дзевалтоўскай (Deltuvos g.) Дакладная лакацыя: https://maps.app.goo.gl/biRitAgmLgVb3nPa9?g_st=ic Час пазней можа быць удакладнены, калі героі выедуць з мяжы. Родных і блізкіх вызваленых просяць звяртацца па дэталі ў гарачую службу «Вясны» або да валанцёраў на месцы. Яны дапамогуць звязацца з вызваленымі і падкажуць далейшыя дзеянні. Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай просяць усіх, хто прыйдзе сустрэць, ставіцца да вызваленых з беражлівасцю і павагай. «Яны доўгі час знаходзіліся ў зняволенні, таму цяпер ім асабліва патрэбныя спакой, асабістая прастора і час, каб прыйсці ў сябе». «Галоўнае сёння — сустрэць нашых людзей з цеплынёй, годнасцю і павагай да таго, праз што яны прайшлі», — гаворыцца ў інфармацыйным паведамленні.

Views over time

05K10K15K16 Sep 10:0011 Nov 08:5812K16 Sep 10:00: 0 views11 Nov 08:58: 12,000 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
16 Sep 2026, 10:000
11 Nov 2026, 08:5812K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.