Увечары 1 лістапада ў Латвію заляцеў дрон з Беларусі. Пакуль вайскоўцы "суправаджалі і назіралі", ён знік на прасторах Расіі. Жыхароў Краслаўскага і Лудзенскага краёў на час знаходжання залётнага беспілотніка ў паветранай прасторы Латвіі заклікалі схавацца ў памяшканнях. Для нейтралізацыі пагрозы ў паветра паднялі дрон-перахопнік Blaze. Той ляцеў за "чужым" БпЛА ўздоўж латвійска-расійскай мяжы. А пасля самазнішчыўся, бо іначай і сам заляцеў бы ў Расію.