Новости о Бресте, стране, мире
Написать нам анонимно:
@BrestGazeta_info_bot
Subscribers840 +0 24h
Reach per post (ERR)13.5%113 avg views
Posting16.8/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views23.1❤ 😱 👎
🤔 У БелРАА патлумачылі маштабныя работы пад Мсціславам: кажуць, што гэта меліярацыя, а не будаўніцтва сховішча.
Пад Мсціславам, дзе разглядаюць сховішча для пахавання радыеактыўных адходаў, працягваюцца земляныя работы, хоць пляцоўку для афіцыйна яшчэ не выбралі.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
🔗
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/u-belraa-patlumachyli-raboty-pad-mscislavam/
⛏️25 жніўня 2020 года не стала польскага навукоўца, геолага, выкладчыка і ўраджэнеца Брэстчыны Рамана Нэя.
Нарадзіўся 18 лютага 1931 года ў 🏹 Пінску (сёння Брэсцкая вобласць) будучы рэктар кракаўскага AGH.
Скончыў I агульнаадукацыйны ліцэй у Тарнове (1950), затым вывучаў геалогію ў Акадэміі горнай справы і металургіі (AGH) у Кракаве, якую скончыў у 1955 годзе. Працаваў у AGH з 1952 года: спачатку як памочнік асістэнта, а пазней — асістэнт на кафедры нафтавай геалогіі. Абароніў доктарскую дысертацыю (1962), атрымаў габілітацыю (1967), стаў прафесарам (1972) і прафесарам звычайным (1976).
Даследаваў пытанні геалогіі карысных выкапняў і геатэрмальнай энергетыкі, быў заснавальнікам навуковай школы нафтавай геалогіі ў AGH. Узглавіў Інстытут гаспадаркі мінеральнымі рэсурсамі і энергетыкай (1966) і двойчы займаў пасаду рэктара AGH (1971–1974, 1979–1981). Рэдагаваў шматтомную манаграфію Surowce mineralne Polski.
З 1976 года быў сябрам Польскай акадэміі навук, дзе займаў кіруючыя пасады. Быў таксама сябрам Польскай акадэміі ўменняў і Польскага геалагічнага таварыства. У 1995–2001 гадах узначальваў кафедру палітыкі энергетыкі ў AGH, пазней быў рэктарам Шленскай вышэйшай школы кіравання.
Пахаваны на Ракоўніцкіх могілках у Кракаве.
edited
🗣 «Десять против одного»: мама из Бобруйска рассказала о травле сына возле дома.
Мама из Бобруйска рассказала, как около десяти подростков поджидали ее сына у дома и требовали встать на колени и извиниться. Пользователи советуют обратиться в милицию.
Читать далее на сайте BGmedia.
🔗
Не открывается ссылка, читайте здесь:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/mama-iz-borisova-rasskazala-o-travle-syna-vozle-doma/
📱Если в школах нет телефонов — нет и буллинга, заявил министр образования Беларуси.
Андрей Ивенец рассказал порталу «Онлайнер», что если выполнять «правила распорядка» в школе, то «никакого буллинга там не может быть априори». «Ведь чаще всего он происходит в соцсетях — а если в школе нельзя использовать телефоны, то как он может там появиться?», — заявил он. Таким образом, по словам министра, отсутствие возможности связаться с родственниками или правоохранительными органами в случае опасности предотвращает буллинг.
Тем временем ответственность за такие случаи назначенец перебросил на директоров школ: «Я всегда говорю назначаемым директорам: буллинг — это исключительно их персональная ответственность».
edited
💬 Брестчане раскритиковали военно-исторический фестиваль «Непокоренная твердыня».
В Бресте реконструкторы показали оборону крепостей времен Первой мировой войны. Публика увидела бой, но обсуждала не только историю, но и организацию фестиваля.
Читать далее на сайте BGmedia.
🔗
Не открывается ссылка, читайте здесь:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/brestchane-raskritikovali-voenno-istoricheskij-festival-nepokorennaya-tverdynya/
❌ 111 год таму 🏹 Брэст занялі нямецкія войскі ў часе Першай сусветнай вайны.
25 жніўня 1915 года аўстра-нямецкія злучэнні пасля баёў увайшлі ў горад.
У ноч з 23 на 24 жніўня 4-я армія Расійскай імперыі, атачаная з флангаў войскамі Кёвеша і 4-й германскай арміі, пачала адступленне. На світанку 24 жніўня нямецкія войскі выявілі, што акопы, якія дагэтуль упарта трымалі расійцы, апусцелі. 10-ы рэзервовы корпус рушыў услед і 25 жніўня выйшаў да ракі Лясной.
У цэнтры наступу 6-ы аўстра-венгерскі корпус атакаваў пазіцыі 3-й расійскай арміі, прымусіўшы яе часткі пакінуць умацаванні. На правым крыле групоўкі Макензена Бугская армія ціснула на 2-і і 23-і корпус, якія адступалі на поўнач і поўначны ўсход.
Прасоўванне групы армій прынца Леапольда на поўначы і захоп тэрыторыі ўсходняга берага Буга прымусілі камандаванне царскіх войскаў аддаць загад аб эвакуацыі з Брэста. У ноч на 26 жніўня горад быў цалкам пакінуты расійскімі войскамі.
Нямецкая акупацыя Брэста працягнулася да канца 1918 года.
🦢 «Лебединые поплавки» на Свислочи попали в объектив.
Минчанин заснял лебединое семейство во время кормления. В поисках пищи птицы погружали головы и шеи под воду, оставляя над поверхностью только хвосты.
Видео: pavel_is в Threads.
📦 На Стукачоўскіх могілках у Гомелі заўважылі шмат пахаванняў з расійскімі сцягамі.
На Стукачоўскіх могілках у Гомелі з'явіліся магілы з расійскімі сцягамі. Жыхары мяркуюць, што частка пахаваных можа быць расійскімі вайскоўцамі, што загінулі на вайне супраць Украіны.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
💩
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/zauvazhyli-magily-z-rasijskimi-scyagami/
🇧🇾 35 год незалежнасці сучаснай Беларусі!
25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай.
У гэты дзень Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.
Дакумент, прыняты Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 года, абвяшчаў вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР. Пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве ён атрымаў сілу закона, а дзейнасць Камуністычнай партыі ў рэспубліцы была спынена.
У цэнтры Мінска на плошчы Леніна 25 жніўня адбыўся шматтысячны мітынг, дзе патрабавалі ліквідацыі кампартыі.
19 верасня 1991 года краіна атрымала назву Рэспубліка Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.
🧸 В Минске закрыли все частные детские сады потому что они находились в коттеджах, заявил министр образования.
На вопрос журналистов портала «Онлайнер», почему ранее в министерстве говорили об «открытости» к частной форме образования, а теперь в Минске не осталось ни одного частного детского садика, Сергей Ивенец ответил, что «частное образование есть» — целых два сада на всю Беларусь; правда, за пределами Минска.
«Скажем откровенно: раньше частный детский сад размещали в коттедже — может ли он находиться там с учетом всех требований? Ведь это не альтруизм, а бизнес», — сказал назначенный министр. У Александра Лукашенко есть своя версия на этот счет: в 2022 году он назвал частные сады и школы «антигосударственной клоакой», после чего все садики в Минске были разгромлены.
🔥Под Брестом женщину наказали за поджог бензина на дороге.
20 августа на третьем километре автодороги Брест — Гули — Подлесье Радваничское 32-летняя жительница Бреста разлила на асфальте бензин в форме числа 32 и подожгла его. Видео, которая девушка опубликовала у себя в социальных сетях, заметили сотрудники ГАИ во время мониторинга соцсетей.
Женщину привлекли к административной ответственности за повреждение или загрязнение дороги, а также за нарушение ПДД пешеходом.
🤺 Террористов из «Талибана» пригласили на Слуцкий сыродельный комбинат.
Беларуский режим продолжает открыто сотрудничать с террористическими организациями — на этот раз на предприятие в Слуцке приехали представители «Талибана», находящегося под санкциями Совбеза ООН.
Кадры опубликовала местная районная газета, однако после решительного осуждения тред удалили. Беларусы оставили сотни комментариев, в которых многие напомнили, что в Беларуси признают «террористами» беларусов, посмевших написать в социальных сетях строчки национального поэта Беларуси Янки Купалы «Жыве Беларусь», в то время как реальных террористов приглашают дегустировать молоко в Слуцк.
👨💻 У Беларусі не хапае работнікаў, але вакансій для замежнікаў за тыдзень стала амаль на 5% больш.
На фоне дэфіцыту амаль 138 тысяч работнікаў у Беларусі за тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў вырасла амаль на 5%.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
🏗
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/vakansij-dlya-zamezhnikau-stala-bolsh/
🐱 Котенок проехал в днище автомобиля из Рогачева до Гомеля и обрел семью.
В соцсетях появилось видео с котенком, который спрятался в днище автомобиля и таким образом доехал из Рогачева до Гомеля. Там малыша обнаружили, освободили, накормили и помыли.
В комментариях пользователи предложили назвать котенка Шумахером. Автор видео сообщил, что у малыша уже появилась семья.
Видео: vasia_5550 в Instagram.
💬 Жыхары Палесся б’юць трывогу праз абмяленне Прыпяці: што адбываецца з ракой у Мазыры?
Прыпяць у Мазыры працягвае мялець, а жыхары Палесся звязваюць гэта не толькі са спякотай, але і з асушэннем балот ды вырубкай лясоў.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
❗️
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/byuc-tryvogu-praz-abmyalenne-prypyaci/
📚 24 жніўня 1999 года памёр беларускі літаратуразнаўца і ўраджэнец Брэстчыны — Аляксей Гардзіцкі.
Нарадзіўся 5 траўня 1934 года ў вёсцы Пугачова (цяпер у межах 🏹 Брэста).
Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў завучам дзіцячага дома ў 🪷 Мікашэвічах, сакратаром райкама камсамола, а таксама журналістам на Брэстчыне. У 1959–1962 гадах вучыўся ў аспірантуры, затым працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН БССР. Быў старшым рэдактарам Дзяржкамдруку пры Саўміне БССР.
З 1972 года — літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР. У 1970 годзе стаў яго сябрам.
З канца 1950-х гадоў актыўна выступаў у прэсе з рэцэнзіямі і артыкуламі пра беларускую літаратуру. Аўтар кніг «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988), а таксама літаратуразнаўчай працы «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуры пра Івана Шамякіна (1971).
Выступаў таксама як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (Тбілісі, 1978) і біяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).
Пахаваны на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.
💬 «Красивой картинки» оказалось мало: посетительница пожаловалась на условия для животных в «Дипризе».
В популярном парке животных «Диприз» посетительница увидела уставших оленят, толпы детей и перекормленных животных. В комментариях нашлись и те, кто с ней согласился.
Читать далее на сайте BGmedia.
🦌
Не открывается ссылка, читайте здесь:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/news/posetitelnicza-pozhalovalas-na-usloviya-dlya-zhivotnyh-v-diprize/
🃏У Беларусі хочуць абмежаваць рэкламу казіно ў інтэрнэце. Беларусы ўжо абмяркоўваюць магчымыя забароны.
У Беларусі хочуць абмежаваць рэкламу азартных гульняў. Даведаліся, што пра магчымыя забароны думаюць беларусы.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
❌
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/hochuc-abmezhavac-reklamu-kazino/
🛤 Беларуска пожаловалась на состояние вагона и туалета в поезде Витебского участка.
Беларуска показала состояние вагонов и туалета в поезде №680 Гродно — Витебск. В комментариях пассажиры спорят: это обычное состояние или все-таки повод для стыда?
Читать далее на сайте BGmedia.
🚽
Не открывается ссылка, читайте здесь:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/belaruska-pozhalovalas-na-sostoyanie-vagona-i-tualeta-v-poezde-vitebskogo-uchastka/
🤩 125 год геніяльнаму савецкаму матэматыку і ўраджэнцу Брэстчыны — Сямёну Гершгорыну.
Нарадзіўся 24 жніўня 1901 года ў 🐍Пружанах (сёння Брэсцкая вобласць).
У 1923 годзе скончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут. У сваёй піянерскай працы 1929 года прапанаваў выкарыстоўваць сетку з супраціваў для эксперыментальнага рашэння ўраўнення Лапласа.
Ягоная серыя прац паспрыяла ўзнікненню новага класу аналагавых вылічальных машын — электра-інтэгратараў сеткавага тыпу, якія вельмі прадуктыўна выкарыстоўваліся аж да 1970-х гадоў. Сеткавыя электра-інтэгратары ўжо ў 1930-х гадах дазвалялі даследаваць сістэмы, якія змяшчаюць больш за мільён элементаў — рэкорд, перавышаны лічбавымі ЭВМ толькі ў 1990-х гадах.
Працамі Гершгорына цікавіліся і замежныя кампаніі. Увайшоў у гісторыю дзякуючы сваёй працы «Gershgorin Circle Theorem». Гэтая праца ў арыгінале «Über die Abgrenzung der Eigenwerte einer Matrix», напісана ім у 1929 годзе была на нямецкай мове.
Памёр 30 траўня 1933 года.