🤘Biaz Nazvy прабіваецца да польскай публікі – і не адмаўляецца ад беларускасці Беларускі гурт Biaz Nazvy гэтай восенню едзе ў тур па сямі гарадах Польшчы – ад Познані да Кракава. Музыкі адзначаюць 20-годдзе альбому «Жыве рок-н-рол» і паралельна спрабуюць прабіцца да польскай публікі. Гурт грае разам з польскімі рокерамі, выступае ў мясцовых медыях і запісвае песні па-польску. Але ад беларускай мовы адмаўляцца не збіраецца. «Мы нясем сваю музыку, сваю культуру ў гэтыя цяжкія часы, і трэба, каб нашая беларуская мова гучала», – кажа лідар Biaz Nazvy Алесь Лютыч. 👉 Чытайце цалкам 🔗 А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі