🛩 Самалёт Flydubai, што ляцеў з Эміратаў у Ізраіль, перадаў сігнал бедства. Пазней высветлілася, што прычынаю сталася бойка пілотаў Лайнер выконваў рэйс з Дубаю ў Тэль-Авіў, на борце знаходзіліся больш за 180 чалавек. Прыкладна праз 1,5 гадзіны пасля вылету з ААЭ, у часе знаходжання ў паветранай прасторы Іярданіі, борт перадаў на зямлю міжнародны аварыйны код 7700, а следам код 7500, які выкарыстоўваецца для абазначэння захопу самалёту. Занепакоенасць пасіліла тое, што лайнер рэзка змяніў курс – развярнуўся на поўдзень і накіраваўся ў бок Саўдаўскай Аравіі – а таксама на некаторы час знік з агульнадаступных сэрвісаў для адсочвання пасажырскага паветранага руху. У Ізраілі нават склікалі тэрміновую нараду сілавікоў, каб абмеркаваць надзвычайную сітуацыю. Аднак неўзабаве стала вядома, што борт Flydubai прызямліўся ў Саўдаўскай Аравіі, а трывожную кнопку экіпаж націснуў з прычыны таго, што першы і другі пілот пабіліся проста ў кабіне.