☢️ Літва плануе скардзіцца на праект ядравага могільніку ў Беларусі Вільня лічыць, што беларуская справаздача недастаткова ацэньвае рызыкі для Літвы – у прыватнасці, магчымасць радыеактыўнага забруджвання вады і тэрыторыі, а таксама наступствы магчымых аварый. Літва можа звярнуцца са скаргай у Камітэт па рэалізацыі Канвенцыі Эспа, калі Беларусь не дапоўніць дакументацыю. Да магчымай сумеснай скаргі можа далучыцца яшчэ Польшча і Латвія. Камітэт Канвенцыі Эспа – гэта міжнародны орган, які правярае, ці выконваюць краіны экалагічныя правілы пры небяспечных праектах.