Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    ☝️У Беларусі – новы духоўны лідар грэка-каталікоў Гэта беларус, айцец Лявонцій Тумоўскі. Папа Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы архімандрыта Сергія Гаека з прычыны сталага ўзросту. У адрозненні ад архімандрыта Сяргея Гаека, айцец Лявонцій Тумоўскі – беларус, ён нарадзіўся ў Полацку. Навучаўся ва Украіне, у Рыме, займаў шэраг кіраўнічых пасад, з 2022 году быў адказным за душпастырства вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы ў Польшчы. Вернікі візантыйскага абраду Беларусі вітаюць прызначэнне новага кіраўніка і характарызуюць яго вельмі станоўча. «Айца Лявонція ведаем здаўна, вельмі дастойны душпастыр з вельмі добрай багаслоўскай адукацыяй. Чаго чакаць, праўда, ніхто не ведае, бо дзесяцігоддзі стабільнасці адвучылі ад зменаў. Цяжка ўявіць, што штосьці можа перамяніцца», – адзначыў адзін з вернікаў. Паводле верніка, для БГКЦ сёння галоўныя задачы – нармалізацыя юрыдычнага статусу собных парафій, якія не прайшлі перарэгістрацыю, і самой Апостальскай адміністратуры. 👈

  2. edited

    ☝️Лукашэнка «наехаў» на Коўла. Чаго псіхануў? Нервознасць і незадаволены «наезд» – у такім тоне Лукашэнка размаўляў са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам падчас апошняй сустрэчы. У выніку такіх перамоваў на волю выйшлі не 200 палітвязняў, як гэта чакалася, а толькі 25. Што ў Лукашэнкі пайшло «не так» і чаму так званая «вялікая ўгода» ператварылася ў нервовы гандаль? Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «Нацыянальны інтарэс» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык «Белсату» Зміцер Міцкевіч.

  3. edited

    💥 #галоўнае за 18 верасня ✔️У Кіеве распачаўся 5-ты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Удзельнікі сёння прынялі супольную заяву, датычную незаконнага вывазу з радзімы ўкраінскіх дзяцей ✔️Міністр абароны Літвы: збіты ў краіне дрон з выбухоўкаю быў расейскім, Украіна адхіліла яго ад курсу сродкамі РЭБ ✔️Атакі Расеі на NATO перасталі выглядаць «гібрыднымі». Да іх мае дачыненне і Беларусь ✔️10 палітвязняў з ліку 25-ці вызваленых у сераду прыехалі з Вільні ў Варшаву. Паглядзіце, як іх сустракалі ✔️Былы кіраўнік Ганцавіцкага РАУС збег з псіхдыспансэру ў Баранавічах. Але яго аператыўна знайшлі ✔️Такога разносу для чыноўнікаў не было з часоў «абасраных кароваў». Лукашэнку абурыла церабленне льна на Магілёўшчыне ✔️З Telegram-каналам «Пул Первого» сталі адбывацца нейкія дзіўныя рэчы ✔️На якія заробкі могуць проста цяпер разлічваць дактары ў дзяржаўнай беларускай медыцыне? Паглядзелі вакансіі ✔️Накінуўся з тым жа нажом, якім за хвіліну да таго наразаў гародніну для салату. З'явіліся падрабязнасці забойства цяжарнай жанчыны ў Менску ✔️Афіцыйны Кіеў разарваў пагадненне з Менскам пра аператыўнае апавяшчэнне аб ядравых аварыях ✔️Шукаў медзь – знайшоў смерць. Жыхар Салігорскага раёну паспрабаваў разабраць знойдзены баепрыпас і загінуў #рэпрэсіі: ▫️56-гадовую жанчыну з Бешанковічаў судзілі паводле 5-ці «палітычных» артыкулаў

  4. 🇺🇦 Афіцыйны Кіеў разарваў пагадненне з Менскам пра аператыўнае апавяшчэнне аб ядравых аварыях Гэта было зроблена Кабінетам міністраў Украіны ў аднабаковым парадку. Украіна ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022-м перыядычна спыняе дзеянне пагадненняў, заключаных з Беларуссю яшчэ ў 1990-я і 2000-я гады. ✅ Больш чытайце тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  5. 🤯 Забіў тым жа нажом, якім за хвіліну да таго наразаў гародніну для салату У афіцыйным выданні МУС «На страже» раскрылі некаторыя падрабязнасці рэзананснага забойства цяжарнай жанчыны ў Менску. Меркавана, яго здзейсніў 38-гадовы Аляксей Гаўрылёнак. Хоць следства працягваецца, аднак мужчына ўжо сам прызнаўся ў здзейсненым страшным злачынстве. Калі верыць ягонаму апісанню падзеяў, карціна выглядала наступным чынам. Раніцаю 8 верасня Гаўрылёнак быў разам са сваёй будучай ахвяраю – ён гатаваў салат, а Таццяна Мартышчанка ў чарговы раз завяла размову пра будучыню пары. Тым больш, што яна чакала ад Аляксея дзіця, а той меў уласную сям'ю і мусіў бы вызначыцца, з кім хоча заставацца далей. Пабачыўшы нерашучасць мужчыны, Таццяна стала гразіць тым, што сыдзе да іншага. Для забойцы гэта стала «трыгерам» – ён пачаў наносіць сваёй палюбоўніцы ўдары тым жа нажом, з дапамогаю якога толькі што гатаваў салат. Нажавых раненняў Таццяне было нанесена не менш за 15. Цела забітай Гаўрылёнак пакінуў у ваннай ды сышоў. Праз пару гадзін ён набыў у краме рыдлёўку. На наступны дзень вярнуўся ў кватэру, дзе адбылося забойства, і стаў пазбаўляцца ад слядоў. Труп жанчыны ён паклаў у чорную торбу, а на галаву апрануў пакет. Увечары, калі апусцілася цемра, забойца паклаў торбу і пластыкавы чамадан з улікамі ў машыну ды паехаў за горад. На шляху выкінуў у раку смартфон сваёй і ахвяры ды ключы ад ейнай кватэры. Непадалёк ад Лагойска Гаўрылёнак заехаў у лес, прайшоўся пешшу ўглыб гушчару, выбраў месца для «пахавання» і пакінуў цела там. Пазней высветлілася, што пазбавіцца ад усіх улікаў у яго не атрымалася – падчас вобшуку аўтамабіля забойцы аператыўнікі знайшлі там майку жанчыны са слядамі засохлай крыві, якая выпала з чамадана ў салон. Гаўрылёнак гэтага нават не заўважыў, пры тым што пасля заканчэння сваіх «чорных справаў» прапыласосіў салон легкавіка.

  6. edited

    На словах Леў Талсты, а на справе Лукашэнка прэзідэнцкае крэсла саступаць не спяшаецца. Хоць і падкрэслівае, што сінімі пальцамі за яго нібыта не трымаецца. 📌 Дык усё ж наеўся ўлады ці не? 📌 Як функцыянуе беларуская сістэма знутры? 📌 Ці існуе рэальнае адзінства паміж рознымі ведамствамі? 📌 Хто звязвае галоўныя элементы сістэмы і наколькі яна ўстойлівая да магчымага транзіту ўлады? ▶️ Гэта ды іншыя злабадзённыя навіны абмяркуем у сённяшняй Студыі Белсату. Уключайце эфір і будзьце з намі!

  7. ❤️‍🩹 Відэа, прасякнутае цеплынёй і любоўю Тое, што для кагосьці – частка паўсядзённасці, для былых палітвязняў – раскоша, якой давялося чакаць вельмі доўга. Паглядзіце, як сям'я сустрэла былога палітзняволенага Паўла Петручэню 🫶🏻

  8. edited

    👀 Telegram выдаліў афіцыйны канал прэс-службы Лукашэнкі «Пул Первого» На гэты момант арыгінальны акаўнт недаступны. Пошук мэсэнджару выдае выключна каналы-«клоны». UPD. Канал не быў выдалены, аднак старая спасылка цяпер вядзе не на інфармацыю ад прэс-службы Лукашэнкі, а на супольнасць аматараў «фут-фетышу»

  9. edited

    🏎 «Колькі супернікаў трэба, каб ускладніць жыццё зорнаму гоншчыку «Формулы-1»? Макс Вэрстапэн узяў удзел у чэленджы, у якім хуткасці было недастаткова – спачатку трэба было прабіцца праз цэлы натоўп картынгістаў. Чым скончыўся гэты эксперымент – глядзіце ў відэа 👀

  10. 🏥 Былы кіраўнік Ганцавіцкага РАУС збег з псіхдыспансэру ў Баранавічах Віталь Куляшоў кіраваў згаданым райаддзелам акурат у час пратэстаў-2020, і адзначыўся асабістым удзелам у затрыманні апазіцыйна настроеных мясцовых жыхароў і журналістаў. У 2021-м ягоная кар'ера ў структуры МУС раптоўна абарвалася. Уцямнай прычыны гэтага так нідзе і не паведамілі, але, паводле некаторых звестак, Куляшоў апынуўся замяшаным у карупцыі. І вось цяпер, праз 5 гадоў, усплылі звесткі пра ягонае знаходжанне ў Баранавіцкім псіханеўралагічным дыспансэры. У чацвер у раёне абеду экс-міліцыянт уцёк з гэтай установы – яго шукалі цягам содняў. Сёння Куляшоў быў знойдзены – з ім усё адносна добра, ён жывы.

  11. 📷 Яшчэ некалькі кадраў сённяшняга прыезду экс-палітзняволеных у Варшаву На здымках: Павел Белавус, Людміла Чэкіна (разам з Марынай Золатавай), Павел Петручэня.

  12. edited

    ☝️Паглядзіце, як сёння сустракалі ў Варшаве вызваленых у сераду палітвязняў З Літвы ў Польшчу прыехалі 10 чалавек (з 25-ці тых, каго адпусцілі на свабоду пазаўчора). Павел Латушка ў каментары «Белсату» заявіў, што амаль усе з тых, хто прыехаў, плануюць застацца жыць у польскай сталіцы. Адзін з вызваленых пераедзе ў Беласток.

  13. 🙊 Шок: у Швецыі прайшлі выбары, а вынікі загадзя не вядомыя Беларусь і Швецыя – краіны з амаль аднолькавай колькасцю жыхароў. А вось з выбарамі атрымаліся дзве вельмі розныя гісторыі. За электаральнай кампаніяй у скандынаўскай дзяржаве паназіраў Сцяпан Пуціла. І гатовы расказаць, у чым розніца. 🎥 Падрабязней глядзіце ў нашай праграме «Прабел» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».

  14. 😨 Шукаў медзь – знайшоў смерць. Жыхар Салігорскага раёну паспрабаваў разабраць знойдзены баепрыпас і загінуў Мужчына выявіў некалькі старых снарадаў, прынёс у свой гараж і вырашыў «пакорпацца» ў іх у пошуку каляровых металаў. Што магло пайсці не так? У працэсе распілу аднаго з баепрыпасаў той здэтанаваў. Мужчыну яшчэ паспелі завезці ў шпіталь, аднак там ад атрыманых траўмаў ён неўзабаве памёр.

  15. edited

    🤔 Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак узяўся правяраць кампанію TEZ TOUR Нагадаем: у аўторак сайт тураператара быў узламаны, на галоўнай старонцы з'явілася інфармацыя, што «ад 15 верасня кампанія спыніла сваё існаванне». Хакеры, якія ўзялі на сябе адказнасць за ўзлом, заявілі, што амаль «400 мільёнаў запісаў», што ўтрымлівалі інфармацыю пра браняванні тураў, гатэляў ды дадзеныя дакументаў і банкаўскіх картак, нібыта «беспаваротна страчаныя». Факт узлому сайту сапраўды пацвердзіўся, а вось ці была маштабная ўцечка звестак – адкрытае пытанне. Цэнтр абароны персанальных звестак цяпер будзе гэта высвятляць.

  16. 🚨 Малярыя дабралася да Еўропы: у Нямеччыне ёсць памерлыя 🦟🩸 Трапічная малярыя, якую звычайна звязваюць з краінамі Афрыкі, нечакана выявілася ў людзей, якія нават не ездзілі ў тропікі. Што адбываецца ў Франкфурце: ☠️ Ёсць памерлыя. Зафіксаваныя смяротныя выпадкі малярыі, выкліканай небяспечным паразітам Plasmodium falciparum. ✈️ Версія з «камарамі-пасажырамі». Двое заражаных не наведвалі рэгіёны, дзе распаўсюджаная малярыя, і не працавалі ў аэрапорце. Улады Нямеччыны разглядаюць версію, што заражэнне магло адбыцца праз камароў, якія трапілі ў краіну з-за мяжы. Раней малярыя была выяўленая ў шасці супрацоўнікаў аэрапорту Франкфурта. Там усталявалі пасткі для камароў, а спайманых інсэктаў накіравалі на даследаванне. ⚠️ Сімптомы, якія нельга ігнараваць: высокая тэмпература, дрыжыкі, моцны галаўны боль, спутанасць свядомасці, курчы і праблемы з дыханнем. Пакуль гэта не азначае, што Еўропу накрыла эпідэмія: нямецкія ўлады ацэньваюць рызыку для насельніцтва як вельмі нізкую. Але гісторыя сапраўды незвычайная. Людзі захварэлі на трапічную малярыю, не наведваючы тыповы рэгіён распаўсюду гэтай хваробы. 🦟 Перашлі гэта тым, хто зараз жыве або падарожнічае па Нямеччыне ☝️

  17. ☝️Удзельнікі Форуму Астрожскіх прынялі супольную заяву датычна гвалтоўнага вывазу з радзімы ўкраінскіх дзяцей Заява ўтрымлівае 8 пунктаў, якія, сярод іншага, прадугледжваюць вызначэнне службовых асобаў рэжыму Лукашэнкі, што спрыяюць вывазу непаўналетніх украінцаў, садзейнічанне бяспечнаму вяртанню ідэнтыфікаваных дзяцей ва Украіну ды працяг каардынацыі ў гэтай справе паміж украінскім бокам ды беларускімі дэмсіламі. ✅ Заяву цалкам шукайце вось тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  18. 🤨 Гісторыя з кінутым недакуркам на Нямізе нечакана атрымала працяг Блогер і музы́ка Леў Беларусаў расказаў, што, прыехаўшы ў Талачын, ён сутыкнуўся з агрэсіяй з боку знаёмых хлопца, да якога ўлетку меў прэтэнзіі. Беларусаў выклікаў міліцыю, аднак гэта дадало ў гісторыю яшчэ больш непрыемных адценняў... Расказваем падрабязнасці ў нашым відэа 👀

  19. 💬 «Вінаваціць амерыканскі бок [у тым, што выпусцілі менш палітвязняў, чым планавалася] не выпадае» Палітык і былы палітзняволены Павел Севярынец пракаментаваў апошнія перамовы Джона Коўла і Лукашэнкі ў нашай праграме «Нацыянальны інтарэс»: «Абсалютна амаральная пазіцыя тут у Лукашэнкі: ён гандлюе людзьмі, нахабна заломвае кошты – 44 мільёны, калій, зняцце санкцыяў – і пры гэтым кажа, што ніякіх палітвязняў няма. Тут чорнае і белае: Амерыка спрабуе вызваліць людзей і гатовая за гэта плаціць і здымаць санкцыі, бо гэта сапраўды краіна свабоды, а Лукашэнка – абсалютнае зло. Ён гандляр, а ЗША вымушаныя з ім заключаць гэтую здзелку дзеля свабоды людзей». А вы як думаеце? 🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

  20. edited

    😠 Такога разносу для чыноўнікаў не было з часоў «абасраных кароваў» Падчас сённяшняга візіту ў гаспадарку «Гавяды-Агра» пад Шкловам Лукашэнка вырашыў адхіліцца ад маршруту ды заехаць у «мядзвежы вугал», каб паглядзець на поле з ільном. З гэтага атрымаўся сапраўдны трылер (а для прысутных чыноўнікаў, хутчэй, фільм жахаў). Дасталася нават Надзеі Каткавец 🫠 📺 Глядзіце ў «Нашым дні»!

  21. Older posts