⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим.
Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Пасажыры выратавалі самалёт пасля нападу ў кабіне
Рэйс Flydubai FZ1073 з Дубая ў Тэль-Авіў быў вымушаны экстрана сесці ў Саудаўскай Аравіі пасля жорсткай бойкі паміж пілотамі.
Паводле папярэдніх паведамленняў, другі пілот — грамадзянін Амана — напаў на капітана з нажом, пасля чаго самалёт рэзка страціў вышыню.
Капітанам быў грамадзянін Індыі Сміт Маччхар, які мае больш за 13 гадоў вопыту і каля 9750 гадзін налёту на Boeing 737.
Калі сітуацыя выйшла з-пад кантролю, пасажыры і члены экіпажа праніклі ў кабіну і дапамаглі абясшкодзіць нападніка.
Пасля гэтага рэзервовыя пілоты ўзялі кіраванне на сябе, а самалёт паспяхова прызямліўся ў Табуку. Усе пасажыры выжылі, абодва пілоты былі дастаўленыя ў шпіталь, а саудаўскія ўлады затрымалі меркаванага нападніка.
Прычыны нападу і яго магчымы матыў цяпер расследуюцца, таму сцвярджэнні пра тэрарыстычны характар інцыдэнту пакуль застаюцца версіямі следства.
🇲🇩 Над Малдоваю ляціць «шахед» у напрямку Кішынёва
🤡 Немного альтернативной реальности
Некоторые корейцы (из Южной Кореи) считают, что беларусы и поляки это один разделенный народ. По примеру Северной и Южной Кореи.
⚡️ Расія мэтанакіравана б’е па энергасістэме Украіны
30 верасня рашысты нанеслі масіраваны ракетна-дронавы ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны, найбольш пацярпелі Кіеў і вобласць. На Трыпольскай ТЭС пашкоджана генеруючае абсталяванне.
На Жытоміршчыне ў Жытомірскай, Карасценскай і Звягельскай абшчынах пашкоджаныя сем аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры і энергетыкі.
У Кіеве і Кіеўскай, Чарнігаўскай ды Жытомірскай абласцях зафіксаваныя новыя абясточванні. «Укрэнерга» ўвяло аварыйныя абмежаванні, каб стабілізаваць энергасістэму пасля пашкоджанняў, а аварыйна-аднаўленчыя работы пачаліся там, дзе гэта дазваляе сітуацыя з бяспекай.
Расія ўпершыню прымяніла на рэактыўным беспілотніку спецыяльны боепрыпас КРСН, прызначаны для паражэння высакавольтных апор і металічных моставых канструкцый. Ён складаецца з асноўнага зарада масай 40 кг і чатырох паражаючых модуляў.
Расійскія ўдары б’юць не толькі па генерацыі,але і па сетках перадачы электраэнергіі ад атамных элекрастанцый, каб прывесці іх да астаноўкі.
edited
🇷🇺🇧🇾🇰🇿🇰🇬🇹🇯🇺🇿 Шэсць краін СНД будуць абменьвацца дадзенымі пра «тэрарыстаў і экстрэмістаў»
Генпракуроры Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе з «тэрарызмам і экстрэмізмам».Краіны будуць аператыўна абменьвацца інфармацыяй пра арганізацыі, групы і асобаў, якіх яны лічаць тэрарыстычнымі або экстрэмісцкімі.
Таксама прадугледжаны абмен звесткамі пра магчымыя тэракты, незаконныя ўзброеныя фарміраванні і міжнародныя кантакты такіх груп.
Акрамя таго, бакі будуць перадаваць адзін аднаму інфармацыю пра гандляроў зброяй і наркотыкамі, гандаль людзьмі і арганізатараў незаконнай міграцыі.
У дакуменце гаворыцца пра пагрозы бяспецы і «палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці» дзяржаў.
repost
Не кожную машыну мы паспяваем сфатаграфаваць 🚙
Перагон машын — вялікая частка валанцёрскай працы, якую не заўсёды відаць у нашых сацсетках.
Часам нашы валанцёры толькі паспяваюць прыгнаць аўто ва Украіну — а яно ўжо едзе далей, да вайскоўцаў. Таму калі тут няма фота чарговага аўто, гэта зусім не значыць, што іх няма :)
На фронце машына — гэта неабходнасць. І машыны там, на жаль, доўга не жывуць. Таму патрэба ў іх не заканчваецца.
Нашы валанцёры працягваюць ганяць аўто. Хлопцы працягваюць іх чакаць. А значыць, працягваем і мы.
🤍❤️🤍 «Сустрэча» — гэта нашы валанцёры. І гэта вы таксама.
Дапамагайце, далучайцеся. Кожная такая машына даязджае да хлопцаў толькі таму, што шмат людзей зрабілі сваю частку.
edited
🤡В России нет политзаключенных.
Пресс-секретарь Кремля Дмитрий Песков ответил на информацию The Atlantic о том, что Трамп поддержал идею смягчения санкций против России в обмен на политзаключенных.
«Мы категорически отрицаем наличие каких-либо политических заключенных и считаем, что подобная постановка вопроса абсолютно неуместна», — сказал Дмитрий Песков.
В то же время он утверждает, что российские и американские силовики поддерживают контакты по вопросу обмена заключенными.
Трамп пераносіць на Расію мадэль, якую Коул апрабаваў з палітзняволенымі ў Беларусі,каб зняць санкцыі з Расеі
Паводле The Atlantic,спецпасланнік Трампа Джон Коул прапануе выкарыстоўваць у дачыненні да Расіі падыход, падобны да таго,які ўжо прымяняўся ў перамовах з Мінскам:вызваленне палітвязняў у абмен на змякчэнне санкцый і аднаўленне эканамічных сувязяў.
У Беларусі пасля перамоваў з Коулом рэжым вызваліў малую частку зняволенных і ЗША пайшлі на паслабленне часткі санкцый.
У верасні было вызвалена толькі 25 чалавек у абмен на зняцце санкцый з «Лакокраскі» і «Беллесбумпрама» задзейнічаных ў ВПК РФ.
Паралельна Вашынгтон абмяркоўвае з Мінскам пашырэнне эканамічных сувязяў,у тым ліку магчымыя пастаўкі беларускага калію ў ЗША.Цяпер падобную мадэль прапануюць разглядаць і ў кантэксце Расіі.
Крытыкі такой палітыкі папярэджваюць,што эканамічныя саступкі без больш шырокіх гарантый могуць узмацніць пазіцыі аўтарытарных рэжымаў.Пытанне ў тым,ці стане «формула Коула» новым інструментам таргоўлі людзьмі ў 21 веку.
edited
🎯Брытанія разглядае шлях назад у ЕС
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бэрнэм заявіў, што пасля наступных выбараў краіна можа разгледзець нават вяртанне ў Еўрасаюз.
Паводле апытання Public First, 70% брытанцаў хочуць больш цесных адносінаў з ЕС: 39% гатовыя прыняць частку правілаў блока, яшчэ 31% выступаюць за збліжэнне без іх прыняцця. Бэрнэм прапануе параўнаць розныя мадэлі — ад захавання цяперашніх адносінаў да мытнага саюза, адзінага рынку ці поўнага членства.
Паводле іншых даследаванняў, падтрымка больш цесных сувязяў з ЕС таксама застаецца высокай. �
Аднак пытанне поўнага вяртання ў ЕС пакуль застаецца прадметам палітычнай дыскусіі, а не прынятым рашэннем.
Тэма Brexit, такім чынам, зноў становіцца адной з важных для будучай палітыкі Вялікабрытаніі.
edited
З 1 кастрычніка ў Беларусі змяняецца парадак падачы падатковых дакументаў
З 1 кастрычніка 2026 года ў Беларусі пачне дзейнічаць абноўлены парадак прыёму і апрацоўкі падатковымі органамі электронных дакументаў.
Змены датычацца падачы электронных дэкларацый, разлікаў і іншых дакументаў у падатковую службу.Новыя правілы прадугледжаныя пастановай Міністэрства па падатках і зборах №7.
Яны закранаюць як грамадзян, так і бізнес, які ўзаемадзейнічае з падатковымі органамі ў электронным фармаце. Беларусам і прадпрымальнікам варта загадзя азнаёміцца з новымі патрабаваннямі, каб пазбегнуць памылак пры падачы дакументаў.
edited
👷♂👷⛏⚖⛓⛓Калий — в обмен на политзаключённых: Минск и Вашингтон продолжают торг
Переговоры между Минском и Вашингтоном всё больше связывают два разных вопроса — освобождение политзаключённых и доступ беларуского калия на западные рынки.
После визита спецпосланника США Джона Коула 16 сентября Беларусь освободила 25 политзаключённых, а Вашингтон снял санкции с «Лакокраски» и «Беллесбумпрома».
При этом Дональд Трамп публично заявил о работе над крупной сделкой по закупке беларуских калийных удобрений, которые США хотят получать дешевле канадских.
Однако Минск утверждает, что значительная часть объёмов «Беларуськалия» уже законтрактована, а транзит через страны Балтии остаётся заблокированным европейскими санкциями.
Таким образом, потенциальная сделка упирается не только в цену самого удобрения, но и в логистику, санкции ЕС и готовность европейских стран пропустить беларуский калий к морским портам.
Одновременно освобождение заключённых превращается в один из главных элементов торгов людьми и переговоров.
После мартовского освобождения 250 человек и сентябрьских 25 Вашингтон продолжает добиваться дальнейших шагов Минска.
Для Лукашенко калий остаётся одним из немногих товаров, способных принести стране значительные валютные доходы, поэтому Минск заинтересован использовать доступ к этому ресурсу как переговорный рычаг.
В итоге речь идёт уже не просто о торговле удобрениями и людьми, а о более широкой сделке, в которой экономические интересы США, санкции и судьбы беларуских политзаключённых оказываются тесно связаны.
Бей своих?
РФ атаковала ударным дроном ... территорию своего марионеточного псевдогосударства - Преднистровской Молдавской Республики.
ПМР было создано на территории Молдовы, чтобы сделать невозможным нормальное развитие государства.
Следим за реакцией РФ: удар мог быть нанесен как случайно, так и быть элементом провокации. Возможно МИД РФ вскоре начнёт, традиционно, обвинять Украину.
Беларускі ВПК працягвае шукаць магчымасці для маштабавання сваіх ваенных распрацовак праз трэція краіны.
На ADEX-2026 у Баку Пантус абмяркоўваў з азербайджаскімі спецыялістамі перадачу тэхналогій і сумесны выпуск узбраення.
Таксама факт, што беларускія тэхналогіі і дасведчанасць выкарыстоўваюцца не толькі супраць Украіны, але і на асабісты экспарт. Трэба ўважліва адсочваць усе гэтыя кантакты і закупкі, бо кааперацыя сатэлітаў Крамля — гэта прамая пагроза. Таму кожную новую тэхналагічную схему рэжыма трэба вывучаць і ўлічваць.
Крэмль закладае рэкордныя 50 трыльёнаў рублёў на вайну ў бюджэт на 2027–2029 гады.
Толькі на 2027 год выдаткі на «абарону» вырастуць да 17,1 трлн — гэта пік з пачатку ўварвання.
Дэфіцыт бюджэту Расіі павялічваецца, а чаканыя нафтагазавыя даходы імкліва падаюць.
Фінансаваць ваенную машыну ўлады збіраюцца за кошт новых даўгоў, падаткаў і росту цэн.
repost
У Беларусь прыдуць першыя замаразкі.
Краіна знаходзіцца пад уплывам сібірскага антыцыклону. Удзень тэмпература ўсё яшчэ будзе вышэй за норму. Але з 2 па 4 кастрычніка ўначы магчыма да 0... -2°С. Таксама сіноптыкі папярэджваюць пра начныя туманы.
repost
⬜️🟥⬜️ Усім прывітанне! Прыйшоў час пазнаёміцца бліжэй.
Як вы ведаеце, тэлеграм-канал Volny Belarus быў створаны, каб дапамагаць змагацца за вольную Беларусь.
У нас — поўная перазагрузка. У нашай барацьбе мы не адны.
Наш дэвіз: «Пяцігадовы досвед працы са стратэгічна важнай інфармацыяй і яе дастаўка патрэбным адрасатам . Ваша бяспека, ананімнасць і ўзаемадапамога — на першым месцы».
Аб’яднаўшыся разам, мы пераможам рэжым і любое zло.
Інтарэсы беларускага народу перш за ўсё.
Вы можаце самі прапанаваць навіну, падзяліцца важнай інфармацыяй, якая ў далейшым спрацуе правільна і бяспечна:
👉🏻 @volny_BY_tvBot
Спасылка на наш тэлеграм-канал канал: https://t.me/volny_bel
Спасылка на наш канал у Facebook: https://www.facebook.com/share/1HWGFYeULq/
Жыве Беларусь 🤝 Слава Украіне
Балтыя рыхтуецца да магчымай агрэсіі РФ
Прэм’ер Літвы Міндаўгас Сінкявічус заявіў пра гатоўнасць краіны фінансаваць пастаянную прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў як гарантыю бяспекі. Паводле яго, літоўская разведка не бачыць прыкметаў непасрэднай падрыхтоўкі Расіі да маштабнай аперацыі ў Балтыі.
Паралельна прэм’ер Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што ў выпадку расійскага нападу на краіны Балтыі Прага гатовая выканаць абавязацельствы NATO. Ён паведаміў, што Чэхія разглядае магчымасць накіравання для абароны Балтыі дзвюх механізаваных брыгад.
🇬🇧 Брытанія прапануе ядзернае «парасон» дзевяці краінам Еўропы
Вялікабрытанія прапанавала распаўсюдзіць сваю ядзерную абарону на дзевяць саюзнікаў па JEF.
У спіс увайшлі Фінляндыя, Данія, Эстонія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія і Швецыя. Перамовы прадугледжваюць новы механізм ядзернага стрымлівання на фоне пагрозы з боку Расіі.
Паводле паведамленняў, адпаведнае пагадненне могуць падпісаць ужо ў лістападзе. Брытанія падкрэслівае, што яе ядзерныя сілы з'яўляюцца часткай сістэмы стрымлівання NATO.
Разведывательная авиации альянса усиливает патрулирование вдоль границ РФ и РБ на фоне "утечек" о планах агрессоров по вторжению в страны Балтии.