🇬🇧 Брытанія прапануе ядзернае «парасон» дзевяці краінам Еўропы Вялікабрытанія прапанавала распаўсюдзіць сваю ядзерную абарону на дзевяць саюзнікаў па JEF. У спіс увайшлі Фінляндыя, Данія, Эстонія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нарвегія і Швецыя. Перамовы прадугледжваюць новы механізм ядзернага стрымлівання на фоне пагрозы з боку Расіі. Паводле паведамленняў, адпаведнае пагадненне могуць падпісаць ужо ў лістападзе. Брытанія падкрэслівае, што яе ядзерныя сілы з'яўляюцца часткай сістэмы стрымлівання NATO.