Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. edited

    💸🌍 Беларусы за мяжой перавялі на радзіму рэкордную суму У 2025 годзе беларусы, якія працуюць за мяжой, перавялі ў Беларусь $1,052 млрд. Паводле Нацбанка, гэта рэкордны аб’ём грашовых пераводаў за ўсю гісторыю краіны. Пра гэта паведамляе Thinktanks.pro са спасылкай на артыкул у часопісе «Банкаўскі веснік». Такім чынам, беларусы за мяжой застаюцца значнай крыніцай валютных паступленняў у краіну.

  2. +1

    😭 В Киеве горит здание Национальной академии наук — люди пытаются выбраться через окна В результате российской атаки 28 сентября беспилотник попал в здание Национальной академии наук Украины в Шевченковском районе Киева. После удара начался масштабный пожар, внутри могли оставаться люди. На опубликованных кадрах видно, как люди пытаются спастись, выбираясь из горящего здания через окна. По данным городской власти, в результате удара погибла женщина. Спасательная операция продолжается, спасатели ищут людей, которые могли оставаться внутри. Также сообщалось о падении БПЛА в Оболонском, Шевченковском и Дарницком районах Киева.Интерфакс-Украина. На видео также зафиксирован момент попадания беспилотника в здание НАН

  3. edited

    👍Плохие новости для военных преступников и коллаборантов. Намечается отличный международно-правовой прецедент, который стоит повторить и беларусам.

  4. edited

    Генерал Лукашэнкі😂 Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Але яшчэ нядаўна ён узначальваў Генштаб і быў першым намеснікам міністра абароны. Цяпер вайсковец пераходзіць з ваеннага кіраўніцтва непасрэдна ў палітычную вертыкаль і гэта толькі паказвае , наколькі цесна ў сённяшняй Беларусі пераплятаюцца сілавы апарат і адміністрацыя Лукашэнкі. Муравейка становіцца яшчэ адной фігурай, якая звязвае ваенную сістэму з вышэйшым дзяржаўным кіраваннем рэжыма . Уладзімір Белы , стаў на месца Муравейкі кіраўніком Генштаба і першым намеснікам міністра абароны.

  5. ⚠️ Усходні кірунак становіцца небяспечнейшым Сілы абароны Украіны пашыраюць атакі на чыгуначную інфраструктуру Расіі ў адказ на ўдары па ўкраінскай чыгунцы. Пад пагрозай апынуліся і раёны стыку сетак РЖД з Беларускай чыгункай. На фоне эскалацыі вайны паездкі з Беларусі ў Расію цягнікамі могуць несці дадатковыя рызыкі. Таму перад такой паездкай варта ўлічваць сітуацыю з бяспекай і магчымыя перабоі ў руху. Асабліва цяпер важна не ігнараваць папярэджанні і ацэньваць неабходнасць кожнай паездкі.

  6. edited

    🫢"Апошнія рты закрываюць" МУС у Беларусі ўжо называе Threads «пагрозай бяспецы» і папярэджвае беларусаў пра адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць за пасты. Людзям фактычна намякаюць: не скардзіцеся, не абурайцеся і не выносьце праблемы ў публічную прастору. Пры гэтым міліцыя адкрыта заяўляе, што кругласутачна маніторыць інтэрнэт і «бачыць, дзе што пішуць». Калі ў краіне за слова ў сацсетках пагражаюць «крыміналкай», гэта ўжо не пра бяспеку — гэта пра страх. У беларусаў забіраюць нават апошнюю магчымасць сказаць уголас, што ім не падабаецца.

  7. 🏡Мікалай Статкевіч пакінуў Мінск і пераехаў у вёску Палітык Мікалай Статкевіч пераехаў з Мінска ў вясковы дом пасля вызвалення з калоніі і працягвае заставацца ў Беларусі. Раней ён жыў у «Гарадку навукоўцаў» у Мінску, але, паводле яго слоў, дом там плануюць знесці, а працэс пасля яго вызвалення паскорыўся. У лютым стала вядома, што Статкевіч перанёс інсульт у калоніі і аднаўляецца дома разам з жонкай Марынай Адамовіч. Пасля вызвалення ў яго таксама не было дакументаў, што стварала праблемы з медыцынскай дапамогай і магчымасцю выехаць на рэабілітацыю за мяжу. Нягледзячы на пераслед і спробы выціснуць яго з краіны, Статкевіч раней заяўляў: «Я не пакіну Беларусь».

  8. 🇺🇦 🔥Украіна вяртае сваё — метр за метрам, вёска за вёскай. Трэці армейскі корпус вызваліў Нове, Рэдкадуб і Кацярынаўку, вярнуўшы пад кантроль яшчэ 51 км² украінскай зямлі. Больш за 250 расійскіх вайскоўцаў здаліся ў палон — цяпер яны сталі часткай абменнага фонду. Усяго ад пачатку наступлення ўкраінскія сілы вярнулі ўжо 176 км² тэрыторыі. За кожным кіламетрам — мужнасць тых, хто ваюе, каб Украіна магла жыць, свабодна дыхаць і вяртаць сваё. 🇺🇦

  9. edited

    🦢 У Гродне знайшлі бусла Яшу, які тры дні блукаў па горадзе. Яшчэ ў траўні Анатоль Радзівонік выратаваў птушаня, якое было самым слабым у гняздзе. Пасля таго як бусел падужэў, ён вярнуўся ў прыроду, але працягваў штодня прылятаць да свайго выратавальніка. Пасля знікнення Яшы Анатоль думаў, што той паляцеў на поўдзень, аднак дачка зноў заўважыла бусла ў Гродне. Мужчына паклікаў яго, пачаставаў кормам і забраў дадому. Цяпер Яша паступова супакойваецца пасля стрэсу, а спецыялісты павінны вызначыць, што рабіць з ім далей. ❤️

  10. 🔥 У Краснадарскім краі РФ пасля начнога налёту беспілотнікаў загарэлася нафтабаза «Эдэльвейс-95». Жыхары станіцы Новататароўскай паведамлялі пра пралёты дронаў і шматлікія выбухі.Паводле расійскіх паблікаў, пасля атакі ўзнік пажар на нафтабазе. «Эдэльвейс-95» займаецца аптовым гандлем нафтапрадуктамі.На базе захоўваецца да 4500 кубаметраў дызельнага паліва і бензіну.

  11. edited

    Калі расійская пагроза ўсё часцей мае беларускае грамадзянства Еўрапейскія спецслужбы ўзмацняюць увагу да расійскіх дыпламатаў і асобаў, звязаных з Расіяй, пасля серыі падазроных інцыдэнтаў, і асабліва паказальным стаў выпадак у Германіі, дзе расследаванне спробы дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыг/Гале вывела следства не толькі на расіяніна, але і на грамадзяніна Беларусі. Паводле нямецкіх следчых, беларус Андрэй К. мог быць непасрэдным выканаўцам аперацыі з выкарыстаннем дронаў, а сабраныя на месцы сляды ДНК былі супастаўленыя з дадзенымі еўрапейскіх праваахоўных органаў. Нямецкі ўрад ужо афіцыйна ўсклаў адказнасць за спробу атакі на Расію, заявіўшы пра гібрыдны напад, а Берлін абвясціў пра ўзмацненне мер у дачыненні да расійскіх структур і асобаў. На гэтым фоне паказальны і іншы нядаўні эпізод — у Чарнагорыі двух грамадзян Расіі затрымалі ў аэрапорце Тывата з 19 валізкамі, у якіх знайшлі незадэклараваную электроніку, сродкі сувязі і грошы, а пазней падчас ператрусаў — тэхніку, якая, паводле паліцыі і мясцовых СМІ, магла выкарыстоўвацца для назірання, а таксама каля мільёна еўра ў розных валютах. Гэтыя гісторыі не азначаюць, што расійскі або беларускі пашпарт сам па сабе робіць чалавека пагрозай, аднак у сённяшняй Еўропе грамадзянства ўсё часцей становіцца для спецслужбаў толькі адным з фактараў ацэнкі рызыкі, асабліва калі чалавек мае сувязі з расійскімі дзяржаўнымі структурамі або дзейнічае ў іх інтарэсах. І тут для Беларусі ўзнікае асабліва небяспечная сітуацыя: рэжым Лукашэнкі застаецца ваенным і палітычным саюзнікам Крамля, а асобныя грамадзяне Беларусі ўжо фігуруюць у еўрапейскіх расследаваннях, звязаных з магчымымі дыверсійнымі аперацыямі, што непазбежна ўплывае на ўспрыманне ўсёй краіны ў сферы бяспекі. У выніку дзеянні аўтарытарных рэжымаў Расіі і Беларусі рызыкуюць ператварыць беларускі пашпарт за мяжой з нейтральнага дакумента ў дадатковы аб'ект праверкі — і гэта, бадай, адна з самых балючых наступстваў палітыкі рэжымаў для звычайных беларусаў, якія не маюць ніякага дачынення ні да спецслужбаў, ні да дыверсій.

  12. 🙏ЗСУ перадалі каля 4 тон прадуктаў жыхарам акупаваных Олешак. Украінскія вайскоўцы з дапамогай дронаў даставілі прадукты на 100 загадзя вызначаных месцаў у горадзе. Перадачу гуманітарнай дапамогі праз Дняпро пачалі яшчэ ў сакавіку, да аперацыі далучыліся марпехі, Нацгвардыя і памежнікі. Паводле кіраўніка Херсонскай АВА Аляксандра Пракудзіна, расійскія вайскоўцы збіваюць дроны з дапамогай, забіраюць прадукты, а часам перапрадаюць іх. За атрыманне гуманітарных пакункаў акупанты таксама затрымліваюць мясцовых жыхароў і, паводле Пракудзіна, катуюць іх.

  13. В Латвии на днях неизвестные совершили диверсию , перерезав провода камер наблюдения на границе с Беларусью

  14. Западное сырьё для российских ракет: как отмена санкций против «Лакокраски» помогает ВПК РФ Решение Министерства финансов США (OFAC) от 17 сентября 2026 года исключить белорусское ОАО «Лакокраска» из санкционных списков открывает новые возможности для российского оборонно-промышленного комплекса. За фасадом мирного гражданского производства скрывается ключевой поставщик фталевого ангидрида (ФА) — критически важного сырья для оборонных нужд России. Белорусское предприятие ежегодно производит 15 тысяч тонн ФА, и с 2022 года весь этот объём полностью уходит на российский рынок. Эти поставки обеспечивают от 30% до 41% всех потребностей российского ВПК в данном компоненте.Без него в России невозможно производить ракетное топливо, порох, броню, защитные шлемы, элементы корпусов БПЛА и радиопоглощающие покрытия для боевой авиации. При этом сама «Лакокраска» тотально зависит от оборудования немецких брендов NETZSCH, BBS, MAN DFE и GEA.Сырьевой базис завода также формируют ведущие европейские гиганты: немецкие BASF и Wacker, шведская Perstorp и французская Arkema. Ранее через предприятие фиксировался скрытый реэкспорт европейских компонентов на оборонные заводы в Пермь, Кемерово и Московскую область. Теперь, после официальной отмены санкций США, все финансовые и юридические барьеры для этих поставок полностью сняты. Таким образом, европейские химикаты и технологии получили легальный коридор для беспрепятственного усиления российской военной машины.

  15. Older posts