Генерал Лукашэнкі😂 Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Але яшчэ нядаўна ён узначальваў Генштаб і быў першым намеснікам міністра абароны. Цяпер вайсковец пераходзіць з ваеннага кіраўніцтва непасрэдна ў палітычную вертыкаль і гэта толькі паказвае , наколькі цесна ў сённяшняй Беларусі пераплятаюцца сілавы апарат і адміністрацыя Лукашэнкі. Муравейка становіцца яшчэ адной фігурай, якая звязвае ваенную сістэму з вышэйшым дзяржаўным кіраваннем рэжыма . Уладзімір Белы , стаў на месца Муравейкі кіраўніком Генштаба і першым намеснікам міністра абароны.