Ад 2027 года рэгістрацыю новых НКА ў Беларусі будуць узгадняць з КДБ. Праверка заснавальнікаў НКА ў КДБ стане абавязковай часткай працэдуры рэгістрацыі. Вось яшчэ адзін крок рэжыму да поўнага кантролю над грамадзянскай беларускай супольнасцю. Пасля масавых ліквідацый НКА рэжымшчыкі працягваюць звужаць магчымасьці для легальнай грамадскай дзейнасьці. Беларуская грамадзянская супольнасьць трапляе пад усё больш жорсткі кантроль.