🔥Расія ўсю ноч была пад ударамі беспілотнікаў У ноч на 26 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі некалькі аб’ектаў у расійскім Варонежы. Пад ударам апынуліся: — ВАСО — Варонежскае акцыянернае самалётабудаўнічае таварыства, якое ўваходзіць у структуру ПАТ «Іл». Прадпрыемства вырабляе авіяцыйную тэхніку і збірае далёкамагістральныя самалёты Іл-96. — «Воронежсинтезкаучук» — хімічнае прадпрыемства, якое выпускае сінтэтычны каўчук.тЯго прадукцыя выкарыстоўваецца для вытворчасці звышмоцных шын для ваеннай тэхнікі, элементаў авіяцыйных шасі, тэрмаўстойлівых ушчыльняльнікаў і кампанентаў, якія ўжываюцца пры вытворчасці цвёрдага ракетнага паліва. Паводле паведамленняў пра атаку, пашкоджанні таксама атрымаў гандлёвы цэнтр «Галереи Чижова».Паведамляецца і пра пашкоджанне Паўночнага моста, адной з трох асноўных транспартных артэрый горада. Аб’ём разбурэнняў патрабуе ўдакладнення. Расійская радыёэлектронная барацьба і праца СПА, паводле паведамленняў, прывялі да падзення беспілотнікаў у жылых дварах і паблізу дамоў.Такім чынам, сярод заяўленых цэляў — авіяцыйнае і хімічнае прадпрыемствы, прадукцыя якіх мае значэнне для расійскай прамысловасці і ваеннай лагістыкі. Апошняя згаданая атака на нафтаперапрацоўчы завод адбылася 16 кастрычніка — за дзесяць дзён да цяперашніх падзей. У Варонежы паведамляюць, што загінулі два чалавекі, яшчэ 17 атрымалі раненні , праз благую працу СПА. Паводле губернатара, над Варонежскай вобласцю збілі 113 беспілотнікаў, больш за 70 — над самім горадам. У выніку атакі пашкоджаныя жылыя дамы, бізнес-цэнтр і пасажырскі цягнік, рух на асобных участках чыгункі спыняўся. У Пермскім краі пяць супрацоўнікаў прамысловага прадпрыемства атрымалі раненні пасля атакі дронаў. У Курскай і Белгарадскай абласцях паведамляецца пра пашкоджанні энергетычных аб’ектаў і жылых дамоў. Каля Екацярынбурга, на перагоне Мака́рцава — Сядзельнікава ў Свярдлоўскай вобласці, з рэек сышлі 20 вагонаў грузавога цягніка, загарэліся сем цыстэрнаў; пажар лакалізавалі, пацярпелых не паведамляецца. Паводле Мінабароны РФ, за ноч над Расіяй знішчылі 290 беспілотнікаў