🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Кабарчуком Сяргей — грамадзянін Украіны. Быў затрыманы разам з сынам. Беларускія ўлады назвалі бацьку з сынам з Украіны "дыверсантамі СБУ". Іх прызналі вінаватымі ў "тэрарызме", "агентурнай дзейнасці" і іншых цяжкіх крымінальных артыкулах. Іх асудзілі да 20 гадоў няволі. Пасля затрымання ў Сяргея ў СІЗА дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Імаверна, Сяргей адбывае тэрмін у ПК № 8. ✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Асаблівая просьба адгукнуцца тых, хто мае нейкую інфармацыю пра яго здароўе.