Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 5 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

⛪️ У Мінску судзяць 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча На гэтым тыдні ў Мінску праходзіць суд па крымінальнай справе палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча, пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. Пра гэта паведамляюць каталіцкія вернікі Беларусі. Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Афіцыйнай інфармацыі пра справу няма. Святара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. За кратамі ён правёў ужо больш за 200 дзён. За гэты час ксёндз адзначыў 66-годдзе і 31-ю гадавіну святарскага пасвячэння. Паводле звестак вернікаў, Анатоля Парахневіча ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Падрабязнасці справы невядомыя. ✍️ Калі вы перасякаліся за кратамі з Анатолем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

Views over time

05001K1.5K2K6 Oct 11:3310 Nov 23:301.7K6 Oct 11:33: 0 views10 Nov 23:30: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 11:330
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)