🚨 Увага! Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні Былыя палітвязні і актывісты атрымліваюць асабістыя паведамленні, у тым ліку — з акаўнта @prisoners_manager. Адпраўнікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі Офіса і заклікаюць людзей «спыніць крытыку», «не падрываць давер донараў». Яны сцвярджаюць, што публічныя выказванні нібыта шкодзяць дапамозе тым, хто застаецца за кратамі. Офіс Святланы Ціханоўскай не мае ніякага дачынення да гэтых паведамленняў. Мы не звярталіся да былых палітвязняў з падобнымі патрабаваннямі і не выкарыстоўваем ананімныя акаўнты для камунікацыі. ❗️Калі ў вас ёсць сумневы наконт сапраўднасці паведамлення ад імя Офіса, звяжыцеся з намі праз нашыя афіцыйныя каналы. Мы расцэньваем гэтыя дзеянні як магчымую правакацыю, скіраваную на падрыў даверу і стварэнне канфліктаў у беларускай супольнасці. Не выключаем, што за такімі паведамленнямі могуць стаяць спецслужбы рэжыму. Таксама заклікаем памятаць, што падобныя кантакты могуць быць спробай атрымаць асабістую інфармацыю пра былых палітвязняў, іх сувязі і месцазнаходжанне. Што рабіць, калі вы атрымалі такое паведамленне? 1. Не адказвайце, не пераходзьце па спасылках і не перадавайце асабістую інфармацыю. 2. Зрабіце скрыншот, заблакуйце акаўнт і паскардзьцеся на яго. 3. Калі сумняваецеся ў сапраўднасці паведамлення, звяжыцеся з намі праз афіцыйныя каналы Офіса.
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
16.8%2.8K avg views
Posting
3.0/day
last 5 hours ago
Reactions per 1K views
52.7
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 5 Nov 2026, 12:35 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 7.6K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
| Posted | Channel | Post | Views |
|---|---|---|---|
| 5 Nov 2026, 14:17 | Белсат | 👀 Ад імя Офісу Ціханоўскай невядомыя ладзяць дзіўную рассылку з просьбаю... | 1.6K |
| 5 Nov 2026, 12:39 | Зеркало | Новости | Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні. Былыя... | 42.3K |