Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏
edited

Палітвязні, падтрымка медыя і беларусы ў Іспаніі. У Вільні Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дэлегацыяй Кангрэса дэпутатаў Іспаніі Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў Іспаніі. У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Камітэта Хуан Карлас Руіс Боікс (PSOE) і члены Камітэта ад партый — Сесар Санчэс Перэс (Народная партыя), Чэма Гіхара Гарсія (Podemos), Дыега Тайба Манелас (PSOE). Ключавыя тэмы сустрэчы: — Парламенцкае супрацоўніцтва. Кучынскі прапанаваў развіваць прамыя сувязі з іспанскім парламентам і стварыць у Кангрэсе дэпутатаў групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. Такая група ўжо дзейнічае ў Сенаце Іспаніі. — Легалізацыя беларусаў у Іспаніі. Кучынскі звярнуў увагу на праблему атрымання трэвэл дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў краіну. Таксама заклікаў Іспанію не патрабаваць даведкі з Беларусі для легалізацыі і шукаць больш гнуткія і бяспечныя рашэнні. — Патранаж над палітвязнямі. Іспанскіх парламентарыяў заклікалі браць патранаж над беларускімі палітычнымі вязнямі, пісаць ім, публічна ўздымаць іх справы і падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных. — Міжнародны гуманітарны фонд. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і зробленыя ўнёскі, а таксама заклікаў працягваць гэтую падтрымку. Амбасадар Іспаніі ў Літве, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, паведаміў, што ў найбліжэйшы час Іспанія зробіць другі ўнёсак у Фонд. — Санкцыі і ціск на рэжым. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за пазіцыю ў межах санкцыйнай палітыкі ЕС. Ён падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў павінна працягвацца, але асобныя вызваленні не азначаюць спынення сістэмных рэпрэсій і не павінны весці да заўчаснага аслаблення ціску. Таксама абмеркавалі падтрымку незалежных беларускіх медыя і супрацьдзеянне дэзынфармацыі, захаванне Беларусі ў міжнародным парадку дня. Асобна закранулі супрацоўніцтва ў сферах бізнесу, культуры, адукацыі і экспертнай дыпламатыі, а таксама беларускі фактар у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны і бяспекі рэгіёну. Дзяніс Кучынскі: «Іспанія адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі — і на ўзроўні ЕС, і праз парламент. Для нас важна не толькі захоўваць Беларусь у міжнародным парадку дня, але і будаваць доўгатэрміновыя сувязі: паміж парламентамі, універсітэтамі, экспертамі, медыя, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю. Асобны прыярытэт — палітвязні і беларусы, якія сёння не могуць бяспечна вярнуцца дадому нават дзеля абнаўлення дакументаў. Мы ўдзячныя Іспаніі за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і беларусаў і разлічваем на далейшае развіццё нашага супрацоўніцтва».

Views over time

01K2K3K1 Oct 07:3511 Nov 17:042.6K1 Oct 07:35: 0 views11 Nov 17:04: 2,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 07:350
11 Nov 2026, 17:042.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)