Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Кучынскі абмеркаваў з парламентарыямі з Іспаніі праблемы легалізацыі беларусаў у гэтай краіне Прэс-служба дэмакратычнага лідара паведаміла 1 кастрычніка, што сустрэча адбылася ў літоўскай сталіцы. “Кучынскі звярнуў увагу на праблему атрымання трэвэл-дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў краіну. Таксама заклікаў Іспанію не патрабаваць даведкі з Беларусі для легалізацыі і шукаць больш гнуткія і бяспечныя рашэнні”, — гаворыцца ў паведамленні. Бакі таксама абмеркавалі парламенцкую супрацу. Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях прапанаваў “развіваць прамыя сувязі”, стварыць у Кангрэсе дэпутатаў “групу сяброў дэмакратычнай Беларусі” па аналогіі з той, што ўжо дзейнічае ў Сенаце Іспаніі. Акрамя таго, іспанскім парламентарыям было прапанавана “браць патранаж над беларускімі палітычнымі вязнямі, пісаць ім, публічна ўздымаць іх справы і падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных”. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Views over time

01002003001 Oct 09:1912 Nov 01:433111 Oct 09:19: 0 views12 Nov 01:43: 311 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 09:190
12 Nov 2026, 01:43311

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.