Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім «Я пачала свой удзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне з сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Перадала яму словы салідарнасці і падтрымкі ад беларусаў. Мы стаім на баку Украіны і ўкраінскага народа. Сёння як ніколі важна ўзмацніць падтрымку Украіны, каб спыніць расійскую агрэсію і дасягнуць справядлівага і трывалага міру. Лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя. Ад выніку гэтай вайны залежыць і будучыня нашай краіны. Мір павінен быць на ўмовах Украіны, з надзейнымі гарантыямі бяспекі, якія не дазволяць Расіі напасці зноў. Беларускае пытанне павінна стаць часткай перамоваў пра трывалы мір. Нельга дапусціць, каб Беларусь засталася пад кантролем Расіі або стала суцяшальным прызам для Пуціна. Неабходна вывесці расійскія войскі з Беларусі і аднавіць сапраўдную незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Без гэтага не будзе трывалай бяспекі ні для Украіны, ні для ўсяго рэгіёна. Мы абмеркавалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі і важнасць недапушчэння ўцягвання беларускай арміі ў вайну. Рэжым Лукашэнкі нясе поўную адказнасць за свае злачынствы і падтрымку расійскай агрэсіі. Таму міжнародны ціск на рэжым, у тым ліку санкцыйны, павінен працягвацца. Таксама абмеркавалі падтрымку беларусаў ва Украіне, у тым ліку вырашэнне праблем з дакументамі і легалізацыяй. Мы хочам бачыць Украіну моцнай, незалежнай і мірнай, а Беларусь — свабоднай і дэмакратычнай. Нашы народы заслугоўваюць бяспечнай еўрапейскай будучыні».

Views over time

05001K1.5K12 Nov 12:0813 Nov 07:221.6K12 Nov 12:08: 0 views12 Nov 13:14: 628 views12 Nov 18:14: 1,210 views13 Nov 07:22: 1,550 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 12:080
12 Nov 2026, 13:14628
12 Nov 2026, 18:141.2K
13 Nov 2026, 07:221.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)