Расійскі «аналаг Starlink» «Рассвєт-3» праваліў выхад на мэтавую арбіту. У 2026 годзе дзвюма партыямі запусцілі 32 спадарожнікі, але ніводзін не дасягнуў запланаванай вышыні каля 800 км. Першая партыя засталася на вышыні 510–540 км, адзін апарат згарэў у атмасферы, яшчэ два апусціліся да 350–370 км. Другая партыя аказалася яшчэ менш паспяховай: дзевяць спадарожнікаў падняліся толькі да 313–332 км. Яшчэ два апараты апусціліся ніжэй за 300 км і неўзабаве сыдуць з арбіты. У выніку ўсе 32 расійскія спадарожнікі не выйшлі на запланаваную арбіту.